Падзеі і здарэнні

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

777У пажарнай часці згадалі тры вогненныя здарэнні. У Крамцы здарыўся пажар у доме адзінока пражываючага пенсіянера. Да няшчасця прывяло неасцярожнае абыходжанне гаспадара з агнём пры курэнні. Моцна пашкоджаны агнём два дамы – у Церабейным і ў Стоўбцах па вуліцы Суворава. Прычына абодвух пажараў – парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры карыстанні пячным ацяпленнем. Надзвычайная сітуацыя на цеплатрасе здарылася ў Новым Свержані. Часова адсутнічала цеплазабеспячэнне амбулаторыі, дзіцячага садка, сельвыканкама. Для ліквідацыі прарыву былі прыцягнуты спецыялісты камунальнай службы, рамотна-будаўнічага ўпраўлення, райгаза, электрасетак.

Міліцыяй зарэгістравана 94 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана пяць крымінальных спраў, у трох з іх устаноўлены падазраваемыя. З дачнага дома ў Варнавугле знік мабільны тэлефон. На рынку па вуліцы Сацыялістычнай у Стоўбцах невядомы абрабаваў ралеты індывідуальных прадпрымальнікаў, чым нанёс пацярпелым маёмасныя страты не менш чым на 12 660 000 рублёў. З падвальнага памяшкання дома па гарадской вуліцы Свярдлова знік электраінструмент і іншае, коштам 2 130 000 рублёў. З дома жыхара Янкавічаў прапалі рукзак і ёмістасць з бензінам. Складзены тры пратаколы за дробнае хуліганства, 21 – за распіванне спіртнога і з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, адзін –  за дробны крадзеж.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету 24 студзеня ва ўрочышчы Паласня былі затрыманы  двое жыхароў Стоўбцаў, якія, парушаючы правілы палявання, здабывалі жывёлу пушных відаў. Складзены  і накіраваны ў суд два адміністрацыйныя пратаколы. Браканьерам пагражае штраф  дзесяць базавых велічынь і больш.    

Пракуратурай раёна ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўстваў, а таксама правіл утрымання месцаў вечнага спачыну на тэрыторыі Мікалаеўшчынскага сельсавета. Напрыклад, па абодва бакі дарогі, якая вядзе з вёскі Мікалаеўшчына да малочнатаварнай фермы, знаходзіцца несанкцыянаваная звалка бытавых адходаў. Смецце разам з апалым лісцем, галінамі дрэў і будаўнічымі адходамі заўважана і на могілках паблізу вёскі Русаковічы. Па выніках праверкі старшыні Мікалаеўшчынскага сельвыканкама ўнесена прадстаўленне.

    ДАІ выявіла 240 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 20 бяспраўных і чацвёра нецвярозых вадзіцеляў (трое з іх затрыманы ў Стоўбцах  ноччу з 1-га на 2-га лютага, акурат калі праходзілі вечары сустрэчы з выпускнікамі), 34 недысцыплінаваныя пешаходы. Зафіксавана 11 дарожных аварый. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» выязджала да хворых 171 раз, у прыватнасці два сігналы паступілі да асоб з алкагольным ап’яненнем. Два звароты ў экстранную службу медыкі прылічваюць да неабгрунтаваных.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *