Футбольныя баталіі

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

ШТО ЗБУДАВАЛІ

«Забудова-Буд» – назва нават вельмі «говорящая». У даным выпадку пасёлак Чысць, што ў Маладзечанскім раёне, які славіцца сваім прадпрыемствам па будаўніцтве, прадстаўляе сацыяльную фішку – футбольную каманду. І футбалісты дастойна падтрымліваюць марку будаўнікоў, трымаюцца сярод лідараў чэмпіянату Беларусі ў другой лізе. У стаўбцоўскай каманды «Нёман-Агра» з «забудоўшчыкамі» асаблівыя стасункі. Падчас удзелу ў першынстве вобласці адзначаліся перамогі, былі і з буйным лікам, то аднаго, то другога з сапернікаў. У сёлетнім маі матч першага круга на стадыёне «Юнацтва» закончыўся з лікам 3:2 на карысць нашай каманды.

І на школьным стадыёне ў пасёлку Чысць стаўбчане пачалі сустрэчу з масіраваных атак на вароты сапернікаў. На 14-й мінуце матча гаспадары парушаюць правілы ў сваёй штрафной пляцоўцы. Пенальці ўпэўнена рэалізуе Сяргей Маліноўскі – 1:0. Развіць поспех нашым не ўдалося. Гульня набыла спакойны характар, без асаблівых галявых момантаў кожнай каманды.

Пасля перапынку гаспадары поля ўзмацняюць націск. І вось ужо лік становіцца роўным – 1:1. Трэнер стаўбчан заменамі ігракоў стараецца перахапіць ініцыятыву. На поле выходзяць Уладзіслаў Рубін, Аляксандр Паляшчук, Дзмітрый Даўбейка. Аднак атрымаць перавагу нашым не ўдаецца. Хвілін за пяць да канца гульні за паўторнае парушэнне суддзя выдаляе з поля абаронцу «Забудовы-Буд». Але часу на выніковую атаку нашым не хапіла.

Нічыйны вынік не палепшыў турнірнае становішча стаўбчан. Яны з 20-цю набранымі ачкамі займаюць восьмае месца ў турнірнай табліцы.

Цяпер з іншых футбольных навін, што, пэўна, зацікавяць стаўбчан. Згодна з інфармацыяй спартыўнай прэсы, блізкі да пераходу ў ізраільскі клуб «Хапаэль» з горада Раанана Аляксандр Карніцкі. Наш зямляк, які быў стрыжнявым іграком «Нёман-Агра» ў чэмпіёнскія гады каманды на першынство вобласці, а цяпер выступае ў асноўным саставе лепшай каманды Беларусі барысаўскага БАТЭ, збіраецца падацца ў далёкую замежную краіну. У матэрыяльным плане, магчыма, ён і выйграе. А ў спартыўным? Наўрад ці ізраільскі футбольны чэмпіянат мацнейшы за беларускі. І сачыць за футбольным шчыраваннем нашага земляка на «земле обетованной» аматарам і спецыялістам будзе не так проста. Але ў кожнага свае планы і разлікі.

 10u-0709

НА ТУРНІР ПА МІНІ-ФУТБОЛЕ

Кожны год Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат выстаўляе каманду для ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Гэтым летам дом-інэрнат прыняў удзел у рэспубліканскім турніры па міні-футболе, які прайшоў у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея» ў Вілейскім раёне. Сярод 16 камандаў дамоў-інтэрнатаў стаўбцоўскія спартсмены дастойна выступілі і занялі трэцяе месца. У мінулым годзе на такіх жа спаборніцтвах Стаўбцоўскі дом-інтэрнат заняў першую прыступку п’едэстала.

На памяць кожнаму з членаў каманды засталіся падарункі, падрыхтаваныя арганізатарамі спартыўнага турніру.

Ф. БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *