Старты міжнародныя і айчынныя

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

СУСТРЭЦЦА З ЗОРКАМІ БІЯТЛОНА

16-18 верасня 2016 года ў спартыўным комплексе «Раўбічы» будзе праведзены міжнародны біятлонны фестываль «Гонка легендаў – зоркі біятлону за мір» з удзелам алімпійскіх чэмпіёнаў з розных краін, якія завяршылі выступленне ў прафесійным спорце. У арганізацыі і правядзенні фестывалю прымае непасрэдны ўдзел Герой Беларусі, трохразовая Алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава.

Інфармацыя, якая не можа не зацікавіць шчырых аматараў спорту, у тым ліку і жыхароў нашага раёна. Сапраўды, Раўбічы недалёка ад Мінска. А магчымасць назіраць за спартыўнымі баталіямі, блізка сустрэцца са славутымі біятланістамі, яркімі зоркамі спорту, сапраўды ўнікальная.

Хто ж сёлета ўжо адгукнуўся на запрашэнне нашай суперзоркі біятлона Дар’і Домрачавай, забраніраваў білеты ў Мінск на сярэдзіну верасня? Да нас зноў едуць шматразовыя алімпійскія чэмпіёны з Германіі Свен Фішар і Рыка Грос, нарвежац Хальвард Ханевольд, аўстрыец Крыстаф Зуман. Мінулагоднія пераможцы суперспрынту нарвежац Фрудэ Андэрсан і францужанка Фларанс Баверэль-Рабэр – таксама ў страі. На гэты раз беларусам давядзецца доўга выбіраць за каго «хварэць» на трасе. Алімпійскі чэмпіён Калгары-1988 Аляксандр Папоў, сэрэбраны прызёр Ванкувера-2010 Сяргей Новікаў і бронзавы медаліст Нагана-1998 Аляксей Айдараў – усе яны збіраюцца зноў прадэманстраваць сваё майстэрства.

Сярод цудоўных спартыўных жанчын можна будзе ўбачыць алімпійскую чэмпіёнку Карын Ніягрэ, прызёраў Гульняў Сільві Бекар, Мары-Лор Бруна, Сандрын Байі – усе яны з Францыі. А таксама немак Сімону Хаўсвальд, Леарыну Бек, Катрын Ланг, знакамітых нарвежак, шведак, фінак. Расійская школа біятлона будзе прадстаўлена двухразовымі алімпійскімі чэмпіёнкамі Вольгай Зайцавай і Ганнай Багалій. Дзве Алены – Зубрылава і Пятрова – зноў выступяць на адной трасе і атрымаюць значную частку падтрымкі трыбун – ад беларускіх і ўкраінскіх прыхільнікаў біятлона.

У праграме галоўным дзействам будуць мас-старт і змешаная эстафета з удзелам галоўных герояў фестывалю. Акрамя біятлонных легендаў на трасе паспаборнічаюць і юныя прадстаўнікі біятлонных школ Беларусі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Таксама хочацца паспрабаваць сябе ў біятлоне? Няма праблем – для пачатку ў адкрытым ціры можна будзе праверыць свае здольнасці ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Усе аматары спорту, хто не палянуецца прыехаць у Раўбічы загадзя, змогуць трапіць на аўтограф-сесію легендаў біятлона, якая пройдзе перад гонкамі. Новыя аўтограф-карты, фатаграфіі, гутаркі з кумірамі – усё гэта будзе ў распараджэнні фанатаў на працягу цэлых дзвюх гадзін.

Свята біятлона захопіць усю тэрыторыю спарткомплексу. Для юных будуць падрыхтаваны дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, а на ўваходзе размесціцца «Беларуская гасціная», дзе госці змогуць пазнаёміцца з нацыянальнай культурай, рамёствамі і кухняй.

Арганізатары ўлічылі вялікі інтарэс да фестывалю. У гэтым годзе павялічана колькасць трыбун уздоўж трасы. Назіраць за гонкай змогуць каля 10 тысяч балельшчыкаў. Дарэчы, арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя біятлона, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінскія гарадскі і абласны выканаўчыя камітэты. Паведамляем нумары кантактных тэлефонаў, па якіх можна атрымаць адказы на пытанні, у тым ліку і аб набыцці білетаў: + 375-29-693-59-35, + 375-33-693-59-35.

Ф. Фядотаў

 

ПАРАЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ

Пасля алімпіяды адметным спартыўным святам стануць Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Спартсмены з усяго свету прыязджаюць у Бразілію, каб, нягледзячы на абмежаваныя магчымасці свайго арганізма, весці барацьбу за медалі. З гэтай мэтай на Паралімпіяду адправілася і каманда Беларусі. На гэты раз на Гульнях нашу краіну прадставіць 21 спартсмен у пяці відах спорту: акадэмічнай грэблі, плаванні, дзюдо, фехтаванні на інвалідных калясках і лёгкай атлетыцы.

Наша зямлячка, уладальніца залатых і сярэбраных медалёў на папярэдніх Паралімпійскіх гульнях, Вольга Зінкевіч на гэты раз у якасці трэнера дапамагала ў падрыхтоўцы лёгкаатлетычнай каманды. Яна ўпэўнена, што спартсмены не падвядуць.

 

СВЯТОЧНЫ ПАЎМАРАФОН

Каля 20 тысяч чалавек рыхтаваліся да ўдзелу ў Мінскім паўмарафоне-2016. Настроена была на перамогу і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, уладальніца сярэбранай узнагароды мінулагодняга паўмарафону Марына Даманцэвіч.

У гутарцы з карэспандэнтамі рэспубліканскай прэсы наша зямлячка прызналася, што паспела аднавіць свае сілы пасля алімпійскага старту, настойліва трэніруецца.

Традыцыйны сталічны паўмарафон падуладны падрыхтаваным, моцным, вынослівым. Удзельнічаць у ім прыехалі спартсмены з дзясяткаў краін. Аднак жа гэта і масавыя старты, дзе жадаюць праверыць сваю гатоўнасць, фізічную форму многія. І адначасова – адметнае спартыўнае свята.

 Мінскі паўмарафон адбыўся ў мінулую нядзелю. У забегу жанчын перамагла Вольга Мазуронак. Яе сяброўка па алімпійскай зборнай Марына Даманцэвіч таксама ў ліку лідараў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *