Галасуеш упершыню – рыхтуйся ў басейн

Нумары

image_pdfimage_print

Для моладзі Стаўбцоўшчыны, якая галасуе ўпершыню, падрыхтаваны сюрпрыз у выглядзе падарункавага сертыфіката ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу ДУ “ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна”.

Яго прад’яўніку дадзена магчымасць бясплатнага наведвання аднаго сеансу заняткаў у басейне, трэнажорнай зале, зале для настольнага тэніса або більярда. У сертыфікаце, падпісаным дырэктарам аздараўленчага комплексу Раманам Кузняцовым, пазначана: сапраўдны на працягу месяца, да 11-га кастрычніка 2016 года.

Ініцыятыву з падарункавым сертыфікатам для тых, хто галасуе ўпершыню, вылучыў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а падтрымалі яе кіраўніцтвы раёна і ФАКа.

— Такім чынам, падарункавыя сертыфікаты ўручаюцца паўсюдна на ўчастках для галасавання, іх атрымаюць, згодна са спісамі, 225 маладых выбаршчыкаў, — адзначае галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анастасія Віслаўская.

У камплекце з падарункавым сертыфікатам уручаецца і віншавальная паштоўка ад старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай. У звароце да выбаршчыка гаворыцца: “Удзел у выбарах – гэта паказчык грамадзянскай сталасці і самастойнай палітычнай пазіцыі, гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за фарміраванне заканадаўчай улады. Спачатку вы атрымліваеце магчымасць выбіраць, потым, магчыма, быць выбранымі. Вопыт удзелу ў выбарчай кампаніі дазваляе асэнсаваць сябе часткай народа, зразумець, што ад асабістага выбару залежыць уласны лёс, лёс блізкіх і сяброў, лёс краіны”.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *