Датэрміновае галасаванне, 7 верасня. З павагай і ўвагай

Нумары

image_pdfimage_print

На выбарчых участках у Стаўбцоўскім раёне працягваецца датэрміновае галасаванне. Журналісты раённай газеты “Прамень” сёння наведалі Ленінскі ўчастак № 1 у г. Стоўбцы.

194667

Старшыня ўчастка Наталля Хвасько расказвае, што ён размешчаны ў старым горадзе. Зразумела, што большую частку выбаршчыкаў складаюць людзі пажылога ўзросту. Члены камісіі загадзя абышлі ўсе дамы, сустрэліся з выбаршчыкамі, спыталі, як яны жадаюць прагаласаваць: дома ці непасрэдна на ўчастку, які размешчаны ў сярэдняй школе № 2. Хоць на ўсіх выбарчых участках забяспечана безбар’ернае асяроддзе, усе інваліды-калясачнікі і інваліды па зроку папрасілі, каб урну ім даставілі дамоў. Дя гэтага за ўчасткам на працягу дня галасавання 11 верасня будуць замацаны транспартныя сродкі аб’яднання камунальных службаў.  Да 14 інвалідаў-калясачнікаў і да 10 інвалідаў па зроку члены выбрачай камісіі прыедуць дамоў, каб людзі маглі аддаць свой голас за выбранага кандыдата ў дэпутаты. Наогул на ўчастку № 1 у спісе тых, хто будзе галасаваць у сябе дома, 98 чалавек.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *