Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна за першае паўгоддзе 2016 года. Стаўбцоўшчына крочыць наперад

Нумары У райвыканкаме

image_pdfimage_print

69c-1009

У Стаўбцоўскім райвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч паведаміла, што за першае паўгоддзе 2016 года забяспечана выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце тавараў, экспарце паслуг, па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, па колькасці працаўладкаваных грамадзян на створаныя новыя рабочыя месцы. Не забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал за кошт замежных крыніц.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – чэрвень 2016 года склаў 404 336 мільёнаў рублёў, што ў 3,3 раза больш за ўзровень мінулага года. Зніжэнне аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах да ўзроўню мінулага года дапушчана УП «Стаўбцоўскае АКС» (81,4%) і АСП «Рамонтна-механічныя майстэрні станцыі Стоўбцы» (91,1%). Сітуацыя ўжо выпраўлена і прадпрыемствы з заданнем спраўляюцца.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 ліпеня 2016 года склалі 31 737 мільёнаў рублёў, ці 41,1% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах.

Знешнегандлёвы абарот тавараў за першае паўгоддзе 2016 года склаў па раёне 23,9 мільёна долараў ЗША, ці 162,4% да ўзроўню 2015 года, у тым ліку экспарт тавараў – 16,7 мільёна долараў ЗША, ці 291,8%, імпарт – 7,2 мільёна долараў ЗША, ці 80,1%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 9,5 мільёна долараў ЗША.

Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, склаў за першае паўгоддзе бягучага года 15,7 мільёна долараў ЗША, ці 341,3% пры даведзеным прагнозным паказчыку 107,0%. Удзельная вага экспарту тавараў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» у аб’ёме экспарту тавараў па раёне – 57,4%. Экспарт паслуг склаў 580 тысяч долараў ЗША, ці 137,1% да ўзроўню мінулага года, пры прагнозе на першае паўгоддзе 2016 года – 104,0%. Імпартавана паслуг на 116,6 тысячы долараў ЗША, ці 83,8%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 463,4 тысячы долараў ЗША.

Інвестыцыі

У першым паўгоддзі 2016 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты накіравана 184,7 мільярда рублёў, тэмп росту ў параўнальных цэнах – 57,5%. З агульнага аб’ёму інвестыцый на будаўніча-мантажныя работы накіравана 73,7 мільярда рублёў, тэмп росту склаў 49,8%. Арганізацыямі, падначаленымі мясцовым выканкамам і распарадчым органам, выкарыстана на інвестмэты 70,2 мільярда рублёў, тэмп росту да 2015 года склаў 48,9%, арганізацыямі, якія не маюць ведамаснай падначаленасці, – 50,5 мільярда рублёў, што склала 46,0% да ўзроўню мінулага года. Камунальнымі ўнітарнымі арганізацыямі, гаспадарчымі таварыствамі, у якіх адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка валодае акцыямі ў памеры 50 і больш працэнтаў, выкарыстана на інвестмэты 61 мільярд рублёў. Арганізацыямі раёна з замежным капіталам на інвестыцыйныя мэты накіравана 0,9 мільёна долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, пры прагнозе 0,7 мільёна долараў ЗША.

Рознічны гандаль

Рознічны гандаль у раёне здзяйсняюць 449 гандлёвых аб’ектаў. Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю за першае паўгоддзе 2016 года склаў 445980,3 мільёна рублёў. Рознічны тавараабарот арганізацый грамадскага харчавання атрыманы ў суме 22012,3 мільёна рублёў. Харчовых тавараў, напіткаў і тытунёвых вырабаў прададзена на 293993,6 мільёна рублёў, нехарчовых тавараў – на 173999,0 мільёна рублёў, удзельная вага ў аб’ёме тавараабароту складае 62,8% і 37,3% адпаведна.

Будаўніцтва

У першым паўгоддзі 2016 года па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 5784 квадратныя метры жылля пры заданні на 2016 год 11 000 квадратных метраў.

Зарплата

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый раёна за студзень – чэрвень 2016 года склала 5967,9 тысячы рублёў, што на 6,7% больш, чым за першае паўгоддзе 2015 года. Рост рэальнай зарплаты да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 94,9%.

Прыбытак і страты

За першае паўгоддзе 2016 года арганізацыямі раёна атрыманы чысты прыбытак у суме 39 476 мільёнаў рублёў. Па раёне 11 арганізацый (26,8% ад усіх, што трымаюць справаздачу) па выніках работы за першае паўгоддзе 2016 года атрымалі чыстыя страты на суму 48 339 мільёнаў рублёў: ЗУП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок» – 28 306 млн руб., РУП «Навасвержанскі лесазавод» – 235 млн руб., сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 6704 млн руб., ДУП «ПМК-233» УП «Мінскаблсельбуд» – 2948 млн руб., ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі» – 500 млн руб., філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс» – 231 млн руб., ААТ «Вішнявецкі-агра» – 6328 млн руб., Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства – 1773 млн руб., ДУ «Стаўбцоўскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» – 680 млн руб., ААТ «ТБЗ Нёман» – 599 млн руб., філіял «Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій» СДУП «Гасцінічны комплекс «Арбіта» – 35 млн руб.

Дэбіторская запазычанасць у арганізацый раёна на 1 ліпеня 2016 года склала 374 млрд руб., крэдыторская – 1282,4 млрд руб.

Сельская гаспадарка

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень расказаў, як спрацавала сельская гаспадарка ў першым паўгоддзі 2016 года. Ён адзначыў, што аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў першым паўгоддзі склаў 381,2 млрд руб., што на 28,7 млрд руб. больш, чым за адпаведны перыяд 2015 года. Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі выканалі 8 арганізацый: ААТ «Вішнявецкі-агра», «Арганёманскі», «Радзіма Дзяржынскага», «Шашкі», «Рубяжэвічы», ТАА «СЖК «Налібакі», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», філіял «Племптушкарэпрадуктар «Бройлер» ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі». Не выканалі прагнозны паказчык па РВП да ўзроўню мінулага года, але не дапусцілі і яго зніжэння 7 гаспадарак. Не дасягнула ўзроўню мінулага года ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы на 01.07.16 склала 47 385 галоў, што на 351 галаву больш, чым на 01.07.15.  Пагалоўе кароў склала 16 170 галоў, ці павялічылася на 45 галоў. Валавы надой малака па грамадскім сектары за першае паўгоддзе склаў 44 125 тон, што на 4,2% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Надой малака ад каровы склаў па раёне 2733 кг. Таварнасць склала 90,8%. У студзені – чэрвені 2016 года сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 583 грамы, што на 32 грамы больш, чым у 2015 годзе. Рэалізавана жывёлы і птушкі ў жывой вазе 8583,9 тоны, што на 1172,2 тоны (15,8%) больш за рэалізацыю ў 2015 годзе. Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі склала 8590,4 тоны, што на 713,8 тоны (9,1%) больш, чым за гэты ж перыяд 2015 года.

Сацыяльная сфера

Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель з задавальненнем адзначыў, што ўсе паказчыкі, даведзеныя галінам сацыяльнай сферы па пазабюджэтнай дзейнасці, у першым паўгоддзі выкананы. Установамі сацыяльнай сферы  атрымана і выкарыстана даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ў памеры 9507,0 млн руб., ці 5,5% ад бюджэтнага фінансавання (170 600 млн руб.). Сярэдняя зарплата ў работнікаў сацыяльнай сферы па раёне склала 5967,9 руб., а ў чэрвені – 6425,0 руб. (тэмп росту – 107,4%).

Вялікая ўвага з боку райвыканкама, кіраўнікоў галін і ўстаноў сацыяльнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадаркі ў першым паўгоддзі 2016 года была ўдзелена іх далейшаму развіццю, уключаючы арганізацыю пазабюджэтнай дзейнасці, аказанне платных паслуг насельніцтву, эканомнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.

Сёння кожны кіраўнік павінен думаць, як зарабіць, каб мець магчымасць дадатковай крыніцы фінансавых сродкаў для вырашэння пытання жыццядзейнасці даручанага калектыву, павышэння зарплаты працаўнікоў. Аналізуючы здабыткі Стаўбцоўшчыны за першае паўгоддзе 2016 года, можна ўпэўнена сказаць: «Стаўбцоўшчына крочыць наперад».

Нэлі АСТРЭЙКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *