Дзень вяселля і галасавання

Нумары

image_pdfimage_print

Адметнасцю для Заводскага ўчастка для галасавання № 6 стала галасаванне  маладажонаў.

У пятніцу, 9-га верасня, Віталь Уліч разам са сваёй нявестай Янай перад тым, як адправіцца ў ЗАГС, наведалі выбарчы ўчастак і, такім чынам, зрабілі дзень нараджэння сваёй сям’і адметным удвая.

69l-1009

Члены камісіі таксама пастараліся не пакінуць такіх незвычайных выбаршчыкаў без падарунка – кожнаму ўручылі сертыфікат на бясплатнае наведванне аднаго сеанса заняткаў у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Для маладых гэтыя сертыфікаты сімвалічныя, таму што галава новай сям’і непасрэдна звязаны са спортам – ён працуе трэнерам па змешаных адзінаборствах, трэніруе дзяцей і дарослых не толькі ў Беларусі, а і ў Кітаі. Яго выбранніца пасля заканчэння тэхналагічнага ўніверсітэта працуе па размеркаванні на Навасвержанскім лесазаводзе.  

У святочным графіку маладажонаў гэты дзень распісаны літаральна па мінутах. З самай раніцы ў іх была фотасесія, для якой яны выбралі ў тым ліку і паэтычныя Коласавы мясціны. А за нейкую гадзіну да  паездкі ў ЗАГС прыехалі на датэрміновае галасаванне. Іх голас і іх рашэнне стаць мужам і жонкай – гэта ўклад у будучае нашай Беларусі. Са знакавых і нават гістарычных падзей пачынаецца іх сямейная гісторыя. Няхай гэтай маладой пары па жыцці выпадае “бюлетэнь” шчасця і ўдачы!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *