Дзень выбараў на выбарчых участках Стаўбцоўшчыны – святочны, афарбаваны светлым настроем. Такую панараму пазітыву ствараюць і сем’і, якія ў гэты дзень пад’язджаюць на выбарчыя ўчасткі з дзіцячымі каляскамі, ідуць апусціць бюлетэнь за кандытата, трымаючы дзяцей за рукі.
У Стаўбцоўскім раёне ў спісы выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах занесены і 474 шматдзетныя сем’і, палова з іх пражывае ў райцэнтры.
У ліку іх і сям’я Дзмітрыя і Ганны Канавалаў з іх пяццю дзеткамі – Дар’яй, Арцёмам, Ягорам, Раманам і маленькім Захарам. Дмітрый Міхайлавіч працуе оперупаўнаважаным Стаўбцоўскага РАУС, Ганна Валер’еўна – педагогам-псіхолагам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Гэтая дружная сям’я жыве ў новым мікрараёне Стоўбцаў на вуліцы з прыгожай назвай — Міру. Побач знаходзіцца новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс са спартыўнымі заламі і басейнам. Для дзяцей, ды і для дарослых, ён прадастаўляе выдатную магчымасць карысна праводзіць свой вольны час.
Cям’я Канавалаў аддае свой голас за мір на роднай зямлі, за шчаслівую будучыню.
Святлана ЖЫБУЛЬ