Сацыяльная сфера: медыцына, гандаль

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

АБНАЎЛЕННЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Цэнтральная раённая бальніца працягвае распачаты курс па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы шляхам кардынальнага змянення дызайну аддзяленняў, кабінетаў і інтэр’ера медыцынскай установы. У мінулым годзе быў выкананы вялікі аб’ём работ гаспадарчым спосабам. І сёлета такім чынам плануецца асвоіць паўтара мільярда недэнамінаваных рублёў.

Сіламі ведамаснай будаўнічай брыгады праводзіцца рамонт кабінета эндаскапіі, морга, санвузлоў паліклінікі.

Паралельна вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі і ўстаноўцы агароджанняў Шашкоўскай амбулаторыі і Вішнявецкай урачэбнай амбулаторыі.

Працягваецца работа па поўнай інфарматызацыі структурных падраздзяленняў, набыцці сучаснага абсталявання для дыягностыкі і лячэння.

Бягучы год такі ж паспяховы, як і мінулы, у плане выканання даведзеных заданняў па пазабюджэтнай дзейнасці. Павелічэнне даходаў назіраецца ў стаматалогіі, ультрагукавым даследаванні, фізіятэрапіі, функцыянальнай дыягностыцы, эндаскапіі, медыка-сацыяльнай дапамозе. Напрыклад, экспарт паслуг за паўгоддзе пры плане 3,9 тысячы долараў ЗША склаў 4,3 тысячы долараў. Кіраўніцтва райбальніцы працуе над стварэннем сучаснай версіі сайта медыцынскай установы, каб мець магчымасць больш шырока прапаноўваць медыцынскія паслугі ў Расійскай Федэрацыі і краінах СНД.

Паспяхова выконваюцца даведзеныя заданні і па праграме энергазберажэння і эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. З гэтай мэтай у чацвёртым квартале запланавана закончыць замену свяцільнікаў. Згодна з праграмай працягваецца рэканструкцыя аконных блокаў з устаноўкай энергаэфектыўных шклопакетаў.

Кожнае наваселле пасля рамонту падымае настрой у медыцынскай установе і тым, хто абслугоўвае, і тым, каго абслугоўваюць.

Прыкладам могуць служыць палікнічныя кабінеты на чацвёртым, першым паверхах, хірургічнае, радзільнае аддзяленні, рэгістратура і іншыя службовыя памяшканні. Апошнім часам на базе Стаўбцоўскай раённай бальніцы праводзяцца выязныя рэспубліканскія і абласныя семінары, у ходзе якіх калегі з іншых бальніц выказваюць прыязнае стаўленне да такіх перамен, якіх пакуль няма ў іх медыцынскіх установах.

 

НЕ САСТУПІЛІ ПАЗІЦЫЙ

Райспажыўтаварыства не саступіла пазіцый у абласным рэйтынгу. Па выкананні прагнозных паказчыкаў у першым паўгоддзі стаўбчане займаюць шостае месца ў Мінскім аблспажыўтаварыстве.

Паспяховай дзейнасці садзейнічаюць многія інавацыйныя пачынанні. У тым ліку і ажыццяўленне праграмы рэканструкцыі магазінаў і іншых ведамасных аб’ектаў. У выніку адкрываюцца фірменныя секцыі, на месцы складскіх памяшканняў з’яўляюцца сучасныя прасторныя гандлёвыя залы.

Вось і нядаўна пасля рамонту адкрыты магазін № 53 у Заямным. Цяпер яго зала рэканструявана для работы па метадзе самаабслугоўвання. Для гэтага закуплена ўсё неабходнае гандлёвае абсталяванне.

Ведамасная брыгада паспела адрамантаваць да свята вёскі Дружная сельскую краму, якая прыгожа ўпісалася ў агульны выгляд прыбранага населенага пункта. Цяпер распачынаецца вялікі рамонт у Любкаўшчынскім магазіне, які таксама будзе пераведзены на работу па метадзе самаабслугоўвання.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *