Эстонскі «Светач»

Культура Нумары

image_pdfimage_print

Мастацкія калектывы Стаўбцоўшчыны паспяхова паўдзельнічалі ў ІV Міжнародным Пярнскім фестывалі славянскіх культур «Светач».

На яго з’ехаліся выканаўцы і майстры народнай творчасці з Расіі, краін Балтыі, Беларусі. Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі творцы са Слуцка, Пінска і Стоўбцаў.

Усе ўдзельнікі фестывалю са Стаўбцоўшчыны атрымалі ўзнагароды, дыпломы розных ступеняў. Гэта ансамбль народнай музыкі «Перазвоны» пад кіраўніцтвам Мікалая Булаша Старасвержанскай дзіцячай школы мастацтваў і ансамбль народнай песні «Кропелька» з Новага Свержаня, дзе працуе філіял гэтай школы, пад кіраўніцтвам Лідзіі Варывоцкай, узорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Людмілы Несцярук. Персанальныя ўзнагароды атрымалі салісты маcтацкіх калектываў Ян Вяршына, Аляксандра Варывоцкая, Аліна Бурлачэнка, Варвара Гарэлых.

Двума дыпломамі за захаванне беларускай культуры адзначана творчасць кіраўніка народнага клуба майстроў народнай творчасці раённага Цэнтра культуры «Пралеска» Аліны Халявінскай, якая прадставіла вырабы, выкананыя саломапляценнем, і карзіны з сасновай драніцы. Члены гэтага клуба таксама атрымалі дыпломы: Ганна Мартыненка – за тэкстыльныя вырабы, а Анастасія Шайнова – за сувеніры і лялькі для чайнікаў.

Адбыўся прыём беларускай дэлегацыі паслом Рэспублікі Беларусь у Эстоніі Анатолем Сцепусем і іншымі членамі дыпламатычнага корпусу. Падчас урачыстага прыёму беларускія вершы ў выдатным выкананні прачытала дырэктар раённага Цэнтра культуры Ала Сушч. Дыпламаты выказалі сваё захапленне беларускай мовай і беларускай паэзіяй. Стаўбчане атрымалі падзячныя пісьмы пасла за захаванне традыцый беларускай культуры.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *