У руках – факел Дружбы

Нумары Соцыум

3-га верасня па тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна прайшла Міжнародная факельная эстафета «Бег Міру і Дружбы».

Стоўбцы – у ліку гарадоў 49 краін Еўропы, якія ўключаны ў маршрут такога маштабнага міралюбнага спартыўнага дзейства. Нагадваем, што наш райцэнтр падчас такой факельнай эстафеты 15 гадоў таму назад, у 2001 годзе, быў абвешчаны Горадам Міру.

5-14t

Каля памятнага знака, устаноўленага побач з будынкам раённага Цэнтра культуры ў знак знамянальнага рашэння, прынятага Міжнародным камітэтам міру, і зрабілі фотаздымак на памяць удзельнікі прабегу. А спачатку на мяжы раёна спартсменаў чакала ўрачыстая сустрэча. Гасцінны хлеб-соль, прывітальная песня ад ансамбля «Дольніца». І далей працягнуўся маршрут прабегу, які разам з гасцямі зрабілі выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. І з імі трэнеры Д. І. Варывоцкая, В. А. Арлоўская, А. М. Турчановіч, А. В. Васілеўскі, К. П. Луцэвіч. Усім была дадзена магчымасць пранесці Агонь дружбы па дыстанцыі, патрымаць у руках сімвалічную часцінку мірных надзей.

На стадыёне «Юнацтва» госці  правялі інтэрактыўныя гульні, звязаныя з гісторыяй спорту, практычнымі дзеяннямі спартсменаў. А затым удзельнікі прабегу рушылі ў далейшы шлях. Яны накіраваліся ў Мінск, затым у паўднёвым накірунку, да мяжы з Украінай. Усяго ў прабегах Міру і Дружбы сёлета спартсмены пераадолеюць больш за 24 тысячы кіламетраў у Еўропе і каля 100 тысяч км – ва ўсім свеце. Да факела дакрануцца больш як мільён чалавек.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *