Скандынаўская хадзьба – для задавальнення

Медыцына Нумары

Рух – гэта жыццё. Усе ведаюць аб карысці заняткаў спортам. Аднак спартыўная актыўнасць адпалохвае многіх празмернымі нагрузкамі, непажаданымі пры нашым і так напружаным рытме жыцця.

Таму варта звярнуць увагу на скандынаўскую хадзьбу. Гэта від фітнэсу, пры якім для таго каб павялічыць нагрузку на мышцы цела і сэрца, выкарыстоўваюцца спецыяльныя палкі, падобныя на лыжныя. Заняткі скандынаўскай хадзьбой не вымотваюць, а наадварот вельмі далікатна трэніруюць каля 90 працэнтаў мышцаў і падтрымліваюць іх тонус адначасова ў верхняй і ніжняй частках цела, спальваюць да 46 працэнтаў калорый. Пры хадзьбе змяншаецца ціск на калені і суставы і паляпшаецца работа лёгкіх і сэрца, зніжаецца вага цела.

Гэты від спорту прымушае працаваць да 600 мышцаў па ўсім целе. Да таго ж, хадзьба ідэальная для выпраўлення асанкі і вырашэння праблем шыі і плячэй, што актуальна для людзей, якія большую частку дня праводзяць у офісным крэсле. Даны від спорту не мае супрацьпаказанняў і можа практыкавацца людзьмі любога ўзросту.

У цэнтральнай раённай бальніцы арганізавана група для заняткаў скандынаўскай хадзьбой. Заняткі праводзяцца інструктарам два разы на тыдзень – у сераду і пятніцу з 11.30 да 12.30 на тэрыторыі райбальніцы. Запісацца ў групу можна па тэлефоне  8-044-589-89-84 ці пры звароце ў кабінет № 203 (аддзяленне фізіятэрапіі).

Іна КУКОТА,урач-рэабілітолаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *