Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 16 шлюбаў, зроблены шэсць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 12 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Алісія Загуста, Стэфанія Саракач, Валерыя Нагорная, Кірыл Корань, Руслан Чэкай, Дзмітрый Красноў, Мілада Астахновіч, Дар’я Філіповіч, Іван Боган, Захар Рубін, Анастасія Уласік і Андрэй Мастоўскі.

Зямны шлях закончыўся для 19-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень, на шчасце, прайшоў без вогненных здарэнняў.

Міліцыяй зарэгістравана 125 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 15 крымінальных спраў, у дзевяці з іх устаноўлены падазраваемыя. На 280-м км аўтадарогі М 1 нецвярозы грамадзянін адкрыта завалодаў мабільным тэлефонам, які быў у аўтамабілі «Мерседэс», і з’ехаў на гэтым аўтамабілі. Угнаны два веласіпеды – з тамбура дома па вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах і з гаспадарчай пабудовы ў Новым Свержані.

Пракуратурай раёна прааналізаваны звесткі Стаўбцоўскага міжраённага аддзела дзяржаўнай інспекцыі працы аб фактах парушэння суб’ектамі гаспадарання патрабаванняў працоўнага заканадаўства. Пракуратурай вынесены прадпісанні ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Каганец», ААТ «Шашкі» і ААТ «Рочавічы» аб ухіленні парушэнняў працоўнага заканадаўства і прыняцці мер па рэгрэсным спагнанні страт, нанесеных работнікамі наймальніку.

Суд прыгаварыў да 11 месяцаў пазбаўлення волі 49-гадовую жыхарку Сцяцкоў, раней неаднойчы судзімую, за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. 17-гадовы жыхар Мешычаў за крадзеж у аднавяскоўца рухавіка са скутара прыгавораны да 60 гадзін грамадскіх работ.

ДАІ выявіла 87 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – двое п’яных вадзіцеляў і шэсць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, дзевяць недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана сем ДТЗ. 12 верасня каля 18.30 на 14-м км аўтадарогі Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын адбылося сутыкненне аўтамабіля МАЗ-5516, які належыць аўтапарку № 17, і аўтамабіля ГАЗ-5312 з райаграсэрвіса. Вадзіцель МАЗа пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную не прадаставіў перавагі руху. У выніку цялесныя траўмы атрымаў вадзіцель аўтамабіля ГАЗ. У абодвух узята кроў на наяўнасць алкаголю.

Санітарнай службай знята з рэалізацыі 6,8 кг прадукцыі ў магазіне ІП Н. М. Мішук у Дзераўной і 8 кг – у гандлёвым аб’екце ПГУП «СаймаТорг», на якую не было дакументаў, што пацвярджаюць якасць і бяспеку, таварных ярлыкоў завода-вытворцы і захоўвалася яна з парушэннем тэмпературнага рэжыму. Вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.

«Хуткая» выязджала да хворых 452 разы, у прыватнасці, 13 выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *