Дапамога прыйшла своечасова

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

«Таўшчэзныя сосны, больш чым у ахоп чалавечых рук, упалі і накрылі пахаванні нашых блізкіх, – прыгадвае карціну на могілках у Новым Свержані пасля ліпеньскага ўрагану Таццяна Бельская. – Людзі плакалі і не ведалі, з чаго пачынаць…»

Бяда прыйшла тады неспадзявана, разам з дажджамі і моцным ветрам. Аднак услед прыйшла і дапамога. Адразу месца завалаў наведаў старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан. Былі выкліканы выратавальнікі. З піламі прыехала брыгада памагатых. Па вузенькіх праходах паміж пахаваннямі выносілі калодкі ўсе разам. І сам старшыня сельвыканкама працаваў сярод людзей. «Яму мы вельмі ўдзячны за такі дзейсны ўдзел у нашай бядзе», – ад душы гавораць новасвяржане.

У размове Анатоль Богдан звяртае ўвагу на тое, што работы на могілках яшчэ не завершаны, і пры гэтым называе асноўных памагатых, якія, на яго думку, насамрэч заслужылі словы ўдзячнасці. Гэта мясцовыя прадпрыемствы – райаграсэрвіс і лесазавод. Нягледзячы на патрэбы вытворчасці, кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў для аказання дапамогі часова зняло работнікаў з аб’ектаў, выдзеліла тэхніку.

– Першапачаткова выратавальнікі расчысцілі частку завалаў, каб можна было падысці і працаваць далей. На наступны дзень – а гэта якраз была нядзеля – людзі самі кінуліся дапамагаць. Па магчымасці выносілі распілаванае, грузілі галлё. У панядзелак брыгаду з піламі выдзеліў лесазавод. Яна крыжавала дрэвы, што ўпалі, на калодкі, якія можна падняць і панесці. Райаграсэрвіс выдзеліў для работы на могілках людзей і тэхніку, – расказаў Анатоль Богдан.

Цяпер для завяршэння работ на могілках патрэбна ў першую чаргу тэхніка (пагрузчык, аўтамабілі). Паколькі яна гэтай уборачнай парой асабліва запатрабавана ў гаспадарках раёна, то зроблены невялікі перапынак. Між іншым, «рэвізія» на могілках паказала, што аб’ём работ за апошні час яшчэ дабавіўся – дзе-нідзе пад націскам вятроў рухнулі новыя дрэвы. Не ўстаяла перад непагаддзю і вялікае дрэва непадалёк чыгуначнага пераезда. Дапамог пакрыжаваць яго Стаўбцоўскі лясгас, засталося вывезці.

Сёлета на навасвержанскіх могілках была дэманціравана старая драўляная агароджа. Замест яе ўстаноўлена сетка. На яе набыццё выкарыстана частка сродкаў, што паступілі на рахунак сельвыканкама ад суботніка. Увогуле, мясцовымі прадпрыемствамі і арганізацыямі было пералічана на мэты добраўпарадкавання 3,9 тысячы рублёў. І, натуральна, самыя буйныя сумы паступілі з двух вялікіх працоўных калектываў – райаграсэрвіса і лесазавода.

Што датычыць добраўпарадкавання Новага Свержаня, то неабходна сказаць пра падрыхтаваны праект на рэканструкцыю ўчастка дарогі па вуліцы Трактарнай – ад магазіна да кантэйнернай пляцоўкі. Выбраны менавіта гэты ўчастак, які служыць у тым ліку і дарогай для дзяцей у школу. Справа засталася за дарожнікамі ДРБУ № 135. Як і добраўпарадкаванне вуліцы Галавенчыцкай, дзе неабходна выкарчаваць паўтараметровыя ў дыяметры пні. Сельвыканкам для ажыццяўлення на ёй работ (яны ўжо ўзгоднены з іншымі арганізацыямі – па вуліцы праходзяць розныя камунікацыі) плануе заключыць дагавор таксама з гэтай дарожнай арганізацыяй.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ПАЗІТЫЎ АД ВАЛАНЦЁРАЎ

З дабрачыннай дзейнасцю ўжо не першы год Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат наведваюць грамадскія арганізацыі са сталіцы.

Праваслаўнае брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага пастаянна арганізоўвае сваім транспартам паездкі пражываючых у Мінск на канцэрты ці прывозіць сталічных артыстаў у Куль.

Грамадскае аб’яднанне «Пазітыўны рух» таксама скіравала сваю дабрачынную дзейнасць на арганізацыю вольнага часу людзей, дні якіх праходзяць у сценах сацыяльнай установы.

Забаўляльныя мерапрыемствы ў доме-інтэрнаце праводзяць і валанцёры са сталіцы. Апошні раз яны арганізавалі свята, прывезлі для пражываючых салодкія пачастункі. Гэта даставіла радасць і тым, каму была адрасавана ўвага, і абслуговаму персаналу дома-інтэрната.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *