Стоўбцы маглі стаць сталіцай

Нумары Панямонь

image_pdfimage_print

02-09-paniamon

«После войны Минск предлагали перенести под Столбцы» – такі артыкул у адным з апошніх нумароў «Комсомольской правды» не мог не зацікавіць. Апублікавана інтэрв’ю з В. І. Шарапавым, чалавекам цікавага лёсу, якому нядаўна споўнілася 100 гадоў. Васіль Іванавіч з 1954 года па 1967 быў старшынёй Мінскага гарвыканкама, арганізоўваў і праводзіў у жыццё планы па адбудове разбуранага вайной горада, узвядзенні жылля. Увасабляліся і маштабныя праекты. Але самае цяжкае было ў першыя пасляваенныя гады, калі В. І. Шарапаў працаваў на выбарных пасадах у Сталінскім райкаме КПБ Мінска.

На адным з важных момантаў Васіль Іванавіч і сканцэнтраваў увагу. Пасля вырашалі, што аднавіць, а што разбурыць і пабудаваць нанова. «Прапаноўвалі, – прыгадвае В. І. Шарапаў, – нават перанесці сталіцу, спачатку – у Магілёў, потым даказвалі, што патрэбна ўзводзіць на яе гістарычным месцы – дзесьці па дарозе, якая ідзе ў бок Вільнюса. Былі прапановы перанесці сталіцу пад Стоўбцы, за Нёман. Але ўсё гэта было звышзатратна. ЦК партыі прыняў рашэнне аднавіць на тым жа месцы. Зацвердзілі Генплан забудовы Мінска».

Вось такі гістарычны факт. Гэта пацвярджэнне таму, што Стоўбцы, якія знаходзяцца на магістральным шляху з Захаду на Усход, з выдатнай транспартнай структурай, адметнай прыродай, заўсёды былі і застануцца прывабнымі.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *