Азарт пейнтбола

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Для працоўнай моладзі раённы камітэт БРСМ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама арганізавалі раённы турнір па пейнтболе.

Удзел у ім узялі пяць камандаў: райаддзела міліцыі (з групай падтрымкі), райаддзела па надзвычайных сітуацыях, Стоўбцыгаза, філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, а таксама зборная  каманда з ліку жадаючых. Гульня праходзіла ў прыватным пейнтбольным клубе SPARTA, адкрытым не так даўно на 280-м км аўтамагістралі.

– Удзельнікі турніру адзначылі зручнасць падрыхтаванай для гульні пляцоўкі, – падсумавала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Спаборнічалі па дзве каманды.        

Пераможцам у азартнай барацьбе стала каманда выратавальнікаў раёна. Ім дастаўся кубак раённага турніру. Другое месца – у зборнай каманды, трэцяе – у маторнікаў. Ад пейнтбольнага клуба пераможцам і прызёрам уручаны дыпломы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *