Наркотыкам – не!

Нумары У райвыканкаме

image_pdfimage_print

На ХХVI сесіі Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання быў разгледжаны ход выканання ў раёне ў 2016 годзе Комплексанага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію.

Па гэтым пытанні перад дэпутатамі выступіў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Стаўбцоўскага РАУС Яўген Курыла. Ён паведаміў, што ў адпаведнасці з п.1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2014 № 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» дзяржаўным органам і падначаленым арганізацыям прадпісана ў межах сваёй кампетэнцыі максімальна актывізаваць намаганні па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыцы іх ужывання. У чэрвені 2015 года УУС аблвыканкама падрыхтаваны план па рэалізацыі Комплекснага плана на тэрыторыі Мінскай вобласці, у тым жа месяцы старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама зацверджаны план па рэалізацыі Комплекснага плана мерапрыемстваў у Стаўбцоўскім раёне на 2015-2016 гг.

Па стане на 1 верасня 2016 года ў наркалагічным кабінеце ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» стаяць на ўліку 18 асоб, якія дапускаюць немедыцынскае ўжыванне наркатычных сродкаў, з іх дзве жанчыны. Сярэдні ўзрост гэтых людзей – каля 35 гадоў. Дзевяць чалавек  з іх нідзе  афіцыйна не працуюць, восем працуюць, адзін – пенсіянер. 17 чалавек з тых, хто стаіць на ўліку,  з’яўляюцца ін’екцыйнымі наркаманамі. Між з тым, такая з’ява характарызуецца высокай ступенню латэнтнасці, рэальная ж колькасць спажыўцоў наркотыкаў намнога большая.

З вынікаў праведзенага аналізу ўстаноўлена, што сітуацыя ў раёне працягвае заставацца складанай. За 8 месяцаў бягучага года па лініі незаконнага абароту наркотыкаў органамі ўнутраных спраў зарэгістравана 18 злачынстваў, з іх пяць звязана са збытам наркотыкаў. Найбольшая колькасць злачынстваў выяўлена на тэрыторыі  горада Стоўбцы – 9, у Наваколасаўскім і Навасвержанскім сельсаветах – па два, у Заямнаўскім сельсавеце – адно. Складзена 14 адміністрацыйных пратаколаў за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў. Гэта сведчыць аб тым, што людзі працягваюць ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх аналагі.

Безумоўна, што патрэбна актывізаваць прафілактычную работу. Інфармацыя аб праблемах наркаманіі, ходзе барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў размешчана ў сацыяльных сетках у групе «Моладзь Стаўбцоўшчыны», у раённай газеце «Прамень», на сайтах аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».  На базе ўстаноў культуры праводзяцца гутаркі, віктарыны, конкурсы і г. д. Ва ўстановах адукацыі ў лютым – скавіку 2016 года праведзена значная інфармацыйна-асветніцкая работа, прысвечаная дню барацьбы з наркотыкамі. Аднак, патрэбна адзначыць, што суб’ектамі прафілактыкі яшчэ недастаткова ўдзяляецца ўвагі пытанням прафілактыкі барацьбы з наркотыкамі, часта назіраецца фармальны падыход да данай справы, а гэта недапушчальна.

У абмеркаванні гэтага пытання-праблемы прынялі ўдзел С. Карэлін, урач-псіхіятр-нарколаг УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», Я. Богдан, старшыня Навасвержанскага сельвыканкама, Ж. Лысая, дэпутат райсавета па Калінінскай выбарчай акрузе № 4, дырэктар ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы».

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі, падводзячы вынікі работы па гэтым пытанні, зазначыў, што залогам поспеху ў прафілактыцы наркаманіі і нарказлачыннасці будуць з’яўляцца сумесныя, добра скаардынаваныя дзеянні ўсіх устаноў, арганізацый, якія адказваюць за гэтую работу, увогуле, усіх людзей, бо раўнадушных, абыякавых тут быць не можа, а работа павінна праводзіцца штодзённа. «Наркотыкам – не!» – такая пазіцыя павінна быць у кожнага грамадзяніна.

На сесіі дэпутаты таксама разгледзелі і зацвердзілі матэрыялы (землеўпарадкавальныя справы) аб змене граніц горада і раёна.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *