З добрым сэрцам

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

6-21d

Фінішавала адна з самых «дзіцячых» акцый БРСМ – «У школу – з добрым сэрцам».

15-га верасня, у апошні дзень акцыі, актывіст валанцёрскага руху «Добрае сэрца» Таццяна Курыла разам з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Міхаілам Азановічам наведаліся ў сем’і, якія маюць асаблівую патрэбу ў дапамозе. Гэта сем’і вымушаных перасяленцаў з зоны баявых дзеянняў на Данбасе. Падарункавыя наборы з канцылярскімі прыладамі былі ім акурат дарэчы. Уручаны яны шасцярым дзецям, якія цяпер наведваюць СШ № 2 у Стоўбцах. Як падкрэсліла і дырэктар школы Аксана Лось, няхай яны паслужаць добрай вучобе і хутчэйшай адаптацыі на новым месцы жыхарства.

У цэлым вынікі дабрачыннай акцыі «У школу – з добрым сэрцам», а яна доўжылася паўтара месяца, падвяла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская:

– Пры садзейнічанні прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў нас атрымалася шмат падарункаў да новага навучальнага года. З намі дзяліліся алоўкамі, сшыткамі і іншымі неабходнымі прыладамі. Усе яны будуць перададзены ў сем’і, якія маюць патрэбу ў такой дапамозе. Асаблівая ўдзячнасць – калектывам Стаўбцоўскіх электрасетак і цэнтра банкаўскіх паслуг № 624 ААТ «ААБ Беларусбанк», нашым нязменным партнёрам, за іх высокую сацыяльную адказнасць і ініцыятыву. Заканамерна, што такі прыклад падхопліваюць і іншыя. Сёлета да іх далучыўся і калектыў Стаўбцоўскага вузла электрасувязі. 

На Стаўбцоўшчыне маладзёжны валанцёрскі рух «Добрае сэрца» не спыняе сваёй дабрачыннай дзейнасці. У полі яго зроку знаходзяцца самыя розныя катэгорыі насельніцтва, ад школьнікаў да пажылых людзей, якія чакаюць падтрымкі.             

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *