23 верасня ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (г. Стоўбцы, вуліца Ленінская, 95, кабінет 114, будынак ФАКа) пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй.
У праграме: 15.00 – выстаўка-кірмаш творчых работ маладых інвалідаў «Асенні карагод»; 16.00, актавая зала – сустрэча з адміністрацыяй ДЮСШ для сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды і маладыя інваліды, з прадастаўленнем інфармацыі аб ільготах пры наведванні спартыўных секцый.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых (тэл. для даведак – 7-56-07).