Залатая восень вяскоўцаў

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Камфортны па ўмовах надвор’я сёлетні верасень дазваляе працаўнікам вёскі паспяхова спраўляцца са шматлікімі клопатамі на фінішы сельскагаспадарчага года. І работ у іх не восем, як у вядомай прымаўцы пра восень, а намнога больш.

 Уборка ўраджаю

Вядома, у першую чаргу восень асацыіруецца з уборкай вырашчанага ўраджаю. Пяць спецыялізаваных з 14 сельскагаспадарчых таварыстваў у нашым раёне прыступілі да ўборкі бульбы. Ураджай гэтай культуры сёлета шчодра аддзячыў хлебаробам за плён іх рук і прафесійнае ўменне. Напрыклад, у ТАА «Аграцэнтр Сула», самага буйнога бульбаводчага таварыства ў раёне, ураджайнасць клубняў складае  400 цэнтнераў з гектара. Гэтая бульбаводчая гаспадарка плануе сабраць са сваіх палеткаў не менш за 16 тысяч тон клубняў.

Акрамя адзначанай арганізацыі, бульбай займаецца яшчэ адна гаспадарка з групы прадпрыемстваў фермерскай гаспадаркі «Сула», а таксама адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Вішнявецекі-Агра», «Радзіма  Дзяржынскага», «Агранёманскі» і «Рубяжэвічы».

Ва ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў уборка клубняў праводзіцца механізавана, спецыялізаванай тэхнікай, што спрыяе змяншэнню затрат на вырошчванне гэтай культуры, і, адпаведна, зробіць яе больш рэнтабельнай. Акрамя спецыялізаванай тэхнікі, для ўборкі выкарыстоўваюцца і сучасныя сартавальныя лініі.

7-21f

Салодкая прадукцыя

Яшчэ адзін важны дзяржаўны накірунак восеньскіх клопатаў аграрыяў – уборка цукровых буракоў. Аграномы называюць бягучы год годам цукровых буракоў, радуюцца высокай ураджайнасці і якасці прадукцыі. Надвор’е паспрыяла высокай цукрыстасці. Толькі ў жніўні гаспадаркі раёна змаглі выкапаць і завезці на Гарадзейскі цукровы камбінат тры тысячы тон буракоў. Апошнім часам агараномы не прыпамінаюць такога ўраджайнага года. Збор клубняў працягваецца. Ужо рэалізавана на перапрацоўчае прадпрыемства больш за 14 тысяч тон цукровай сыравіны.

У раёне дзевяць гаспадарак вырошчваюць цукровыя буракі. У лідарах па аб’ёмах іх здачы  ААТ «Жацерава», высокія паказчыкі мае таксама ААТ «Вялікі Двор».

 Пабольшае збожжа                       

Наш раён не стаў выключэннем у агульнай зводцы рэспублікі па высокай ураджайнасці кукурузы. У гэтым годзе яна вырасла на славу. Такія спрыяльныя абставіны дазволяць аграрыям Стаўбцоўшчыны выраўняць паказчыкі па ўраджайнасці збожжавых, якіх атрымала на 30 тысяч тон менш, чым у папярэднім годзе. Хоць кукуруза па-ранейшаму з’яўляецца незаменным кампанентам у вытворчасці кармоў, аднак зерне гэтай культуры выкарыстоўваецца не толькі для ўнутранага спажывання, але з’яўляецца і таварам.

Сёлетні сезон яшчэ раз пацвердзіў, што кукуруза – перспектыўная культура. Яна ўмее прыстасавацца да дэфіцыту даждоў, як і да іх лішкаў, яе не спалохае фітафтора. Ураджайнасць кукурузы ў гэтым годзе складае 100 цэнтнераў з гектара.

У насенныя сховішчы засыпаецца збажына.

Лён – нацыянальная адметнасць     

Ільнопрадпрыемствы краіны назапашваюць сыравіну для вытворчасці найпрыгажэйшых вырабаў, якія з’яўляюцца своеасаблівай атрыбытукай, сімволікай нашай краіны. Ільняныя вырабы вельмі высока цэняцца і за мяжою з’яўляюцца своеасаблівай візітнай карткай Беларусі.

Цалкам закончыла ўборку і здачу льнотрасты ААТ «Дзераўное». На завяршэнні гэтыя работы ў ААТ «Рочавічы». Вырошчваннем ільну ў нашым раёне займаецца яшчэ ААТ «Шашкі». Гэтая культура патрабуе нямала высілкаў, умення, вырошчваць яе вельмі няпроста. З-за гэтага ў большасці выпадкаў яе лічаць нявыгаднай. Таму варта хоць добрым словам падтрымаць таварыствы, якія выдзяляюць плошчы пад гэтую культуру, што не заўсёды прыносіць чаканы даход.

Косіць каса

Надвор’е дазваляе ўзяць трэці ўкос траў на сена. Завіхаюцца касілкі на лугавых прасторах. Сёлета ў раёне якаснага сена з трох укосаў нарыхтавана пад поўную патрэбнасць. Найбольш парупіліся скарыстаць спрыяльныя ўмовы надвор’я ў ААТ «Жацерава», дзе нарыхтавана гэтага каштоўнага для жывёлы корму 260 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, і ААТ «Агранёманскі» – 240 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

Актыўнымі тэмпамі ў гаспадарках ідзе нарыхтоўка і закладка па ўсіх тэхналагічных патрабаваннях сіласу. Гэтага корму нарыхтоўваецца ў раёне за суткі да васьмі тысяч тон. У сельгаставарыствах у кожнага працаўніка свой важны фронт работ. Нарыхтоўцы ж кармоў заўсёды надавалася самая пільная ўвага.

Цыбулю таксама ўбірае камбайн

Многія гаспадаркі адмовіліся вырошчваць гародніну, так як займацца ёю стратна, калі таварыства не спецыялізаванае ў гэтым накірунку.

А вось ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» па-ранейшаму вырошчвае цыбулю і часнок. У гэтыя восеньскія дні спецыялізаваная тэхніка працуе на палях, убірае вырашчаны ўраджай. Названыя культуры таксама любяць сонечнае надвор’е, так як цыбулю і часнок перад рэалізацыяй і закладкай на захоўванне патрэбна належна падсушыць.

Адначасова ў гаспадарцы рыхтуецца глеба для пасадкі часнаку на зіму. Гэтая задача – таксама ў ліку прыярытэтных.

Сяўба азімых

Гаспадаркі, у якіх вызваляюцца плошчы з-пад цукровых буракоў, следам вядуць пасеў азімай пшаніцы. Гэта адна з самых рэнтебельных культур азімага кліна. Тыя гаспадары палёў, хто паспявае пакласці зерне ў час, нямала эканомяць. Пасля ўборкі цукровых буракоў, карані якіх неглыбока залягаюць у глебе, ачышчанае поле застаецца толькі павярхоўна апрацаваць, што эканоміць нямала сродкаў.

Ужо цяпер гаспадары імкнуцца прадугледзець усе нюансы новага сельскагаспадарчага года. Вывазка арганікі на палі, падрыхтоўка іх да новых пасеваў – таксама клопаты восені.

Гатова насенне траў

Насенне таксама не будзе чакаць нядбайных. Яго патрэбна сабраць своечасова, не прагледзець. У гэтыя дні самы час збіраць несенне траў для абавязковага абнаўлення пасеваў. Ідзе і збор белай і лугавой канюшыны. Уласнае насенне сэканоміць сродкі гаспадаркам: яго не прыйдзецца набываць. І да таго ж, аграномы могуць з уласнага вопыту зарыентавацца, якія сарты траў найбольш падыходзяць для вырошчвання, на іх і робіцца стаўка.

З удзячнасцю гараджанам

Такі паспяховы рытм уборачных і іншых восеньскіх работ у гаспадарках цяжка было б вытрымаць, калі б не дапамога прамысловых прадпрыемстваў раёна. Падчас усіх сельскагаспадарчых кампаній на працягу каляндарнага года прадпрыемствы і арганізацыі адпраўляюць на дапамогу аграрыям сваю тэхніку: грузавыя машыны, трактары, пагрузчыкі, касілкі, якая дапамагае спаўна выкарыстаць светлавы час, што кожны дзень скарачаецца, для выканання вытворчай праграмы.

Узельнічаючы ў сельскагаспадарчых работах сваёй падтрымкай, гараджане прызнаюць значнасць і асаблівасць працы сельскіх працаўнікоў. Людзі, якія працуюць на зямлі, –  асаблівыя. Ад іх сілы, розуму, характару, умення залежыць дастатак нашай краіны, а значыць – і дабрабыт кожнага з нас.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ВЕТЭРАНЫ НЕ ЗАБЫТЫ

У ААТ «Вялікі Двор» 140 пенсіянераў, якія раней працавалі ў гаспадарцы, а цяпер знаходзяца на заслужаным адпачынку. Аб іх праяўляецца клопат, ім аказваецца падтрымка.

Напрыклад, збожавыя на іх уласных участках камбайн абмалаціў бясплатна, так як бясплатна праводзяцца пасадка, апрацоўка і ўборка бульбы. Да свят пенсіянеры атрымліваюць падарункавыя прадуктовыя карзіны. Кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт прыйдуць на дапамогу, калі ёсць зварот пенсіянера ў індывідуальным парадку пры неабходнасці падтрымкі ў складанай жыццёвай сітуацыі.

І да маладых кадраў – такая ж асаблівая ўвага. Калгас выдзеліў асобны дом для маладых спецыялістаў, дзе кожны можа атрымаць пакой для пражывання. Сем’і забяспечваюцца асобным жыллём. Маладыя спецыялісты могуць скарыстаць беспрацэнтны крэдыт гаспадаркі на год для пакупкі складанай бытавой тэхнікі, мэблі. Акрамя гэтага, прадугледжаны пад’ёмныя, даплаты да заработнай платы.

Такая прадуманая ўзважаная кадравая палітыка дае плён – у гаспадарцы няма вакансій, штат цалкам укаплектаваны надзейнымі кадрамі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *