Апавяшчальнік. Служба 101, 112

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – ДЗЕЦІ

У выхадныя ў гандлёвым цэнтры «Дзіцячы свет», а таксама ў перасоўных палатачных магазінах, прайшоў першы этап пажарна-прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці».

Перад тым як здзейсніць пакупкі, з пакупнікамі гутарылі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны нагадвалі дарослым аб недапушчальнасці пакідання дзяцей адных дома без нагляду, а таксама аб адказнасці за невыкананне гэтых простых правіл. Дзецям уручалі лістоўкі і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці, у якіх указвалася, што выконваць правілы пажарнай бяспекі неабходна як дома, так і ў школе, на вуліцы і, зразумела, аб небяспецы гульняў з агнём, запалкамі, запальнічкамі.

У рамках месячніка пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна працягваецца наведванне шматдзетных сем’яў і сем’яў, у якіх дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Заўважана, што значную ролю ў выхаванні бяспечнага ладу жыцця іграюць супрацьпажарныя інструктажы з дзецьмі. Падчас іх супрацоўнікі райаддзела нагадваюць дзяўчынкам і хлопчыкам нумары службаў экстраннага рэагавання. Не абыходзіцца без маляўнічых лістовак і памятак. Увагу бацькоў звяртаюць, безумоўна, на парушэнні правіл пажарнай бяспекі, калі яны выяўлены ў доме, і нагадваюць пра неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, падтрымання іх у працаздольным стане. Радуе той факт, што з кожным наведваннем сем’яў парушэнняў правіл пажарнай бяспекі становіцца ўсё менш. Гэта азначае, што наша будучае – у бяспецы.

 8-21g

АБ ГЭТЫМ ПАСТАЯННА ПАМЯТАЦЬ

Выратавальнікі раёна правялі сустрэчу на адным з самых буйных прадпрыемстваў раёна – філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы.

Перад прысутнымі выступіў начальнік райаддзела Валерый Ілюшын, які ў першую чаргу спыніўся на аператыўнай абстаноўцы з пажарамі на Стаўбцоўшчыне, а таксама ў Мінскай вобласці і рэспубліцы. Асаблівая трывога звязана з гібеллю ад агню людзей, у тым ліку дзяцей. Асноўнай прычынай застаецца чалавечы фактар, а менавіта – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Каб захаваць сябе і сваіх блізкіх, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі паўсюдна: у школе, дзіцячым садзе, дома, на вадаёме. Галоўная ўмова бяспекі – не пакідаць дзяцей адных дома без нагляду дарослых. Пра гэта, дарэчы, красамоўна нагадаў відэафільм «Недзіцячыя гульні».

У рамках месячніка па пажарнай бяспецы сустрэчы супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у працоўных калектывах раёна працягваюцца.

Пр

 

МАСТАЦТВА ЖЫЦЬ БЯСПЕЧНА

ДУА «Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў» на 100 працэнтаў забяспечана пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, персанал валодае ўсімі правіламі карыстання імі і навучаны мерам пажарнай бяспекі на выпадак узнікнення пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Аднак гэты аб’ект, прызначаны для дзяцей, не аснашчаны аўтаматычнай сістэмай пажарнай сігналізацыі, сістэмай апавяшчэння аб пажары. У школе мастацтваў былі зафіксаваны і парушэнні рэжымнага характару (яны звязаны пераважна з электрабяспекай), якія ўхілены ў ходзе планавай праверкі.

Парушэнні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» дапускаюцца і кіраўніцтвам ТАА «СЖК Налібакі». Аналіз цяперашняй абстаноўкі, а таксама папярэдніх прадпісанняў, сведчыць, што шэраг недахопаў «замарожаны» не на адзін год. Грубыя кармы складзіруюцца з адступленнямі ад нарматываў, імі запоўнены нават тамбуры кароўнікаў. У тамбурах можна спатыкнуцца і аб гужавыя павозкі. У памяшканні дыспетчарскай на СТФ у Налібаках дапускаецца пражыванне работнікаў.

Сярод парушэнняў, якія выяўлены падчас праверкі ТАА «АграБіяСтым», – эксплуатацыя ў бытавым памяшканні пафарбаванай электраправодкі, адсутнасць у будынках пярвічных сродкаў пажаратушэння і абсталяваных месцаў для курэння… Курэнне па-за спецыяльна адведзенымі месцамі разам з адсутнасцю ў бытоўках пярвічных сродкаў пажаратушэння характэрна, на жаль, і для аб’екта «Будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома № 2 па вуліцы Міру ў г. Стоўбцы».

За выяўленыя на аб’ектах парушэнні кіраўніцтва і службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці або ў адносінах да іх распачаты адміністрацыйны працэс.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ,інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

 

ПЛАНАВАЯ ПРАВЕРКА

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завершана планавая праверка ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

У ходзе праверкі да ўхілення прапанаваны 33 факты парушэння нормаў і правілаў пажарнай бяспекі. На аб’екце абсталяваны і эксплуатуюцца самаробныя ацяпляльныя печы, парушаецца рэжым курэння, адсутнічаюць пярвічныя сродкі пажаратушэння. У майстэрні аддзела аўтатранспарту дапускаецца захоўванне балонаў з кіслародам, раскамплектаваны краны ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння. На аўтазаправачным пункце шланг палівазаправачнай калонкі бензіну мае трэшчыны па ўсёй даўжыні. Да правядзення агнявых работ дапускаюцца асобы, якія не прайшлі адпаведную прафесійную падрыхтоўку і праграму па пажарна-тэхнічным мінімуме.

Кіраўнік аб’екта прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, у адносінах да службовых асоб распачаты адміністрацыйныя працэсы.

Паводле інфармацыі РАНС

 

У ЛЕСЕ – ТРОЕ СУТАК

Трое сутак правёў у лесе 36-гадовы жыхар Фаніпаля, пакуль яго не знайшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

У поўдзень мужчына з двума сваімі знаёмымі прыехаў у Налібацкую пушчу ў грыбы. Грыбнікі паглыбіліся ў пушчу на 11 км ад бліжэйшай вёскі і, дамовіўшыся аб часе збору, разышліся ў розныя бакі. Праз вызначаны час двое з іх вярнуліся да машыны, а трэці – не. На крыкі і сігналы аўтамашыны ніхто не адгукаўся. У спадзяванні, што іх таварыш выйшаў у іншым месцы і самастойна дабярэцца дадому, з надыходам цемнаты яны з’ехалі.

На наступны дзень, калі таварыш так і не аб’явіўся, мужчыны звярнуліся ў міліцыю. Неадкладна былі арганізаваны яго пошукі работнікамі міліцыі сумесна з леснікамі. Аднак яны не далі выніку. На трэці дзень прачосвалі лес разам з ваеннымі.

Адна з мабільных груп у складзе работнікаў міліцыі Валожынскага РАУС атрымала ад жыхароў г. п. Івянец інфармацыю аб тым, што падобнага чалавека бачылі на прасёлкавай дарозе паблізу Івянца. Выехаўшы ва ўказаным накірунку, аператыўнікі ў хуткім часе ўбачылі грыбніка, які прапаў. Мужчына расказаў, што ўсе гэтыя дні блудзіў па пушчы ў пошуках зваротнай дарогі. Перабіваўся ягадамі і стаміўся так, што нават кінуў поўны мех грыбоў, якія ў першы дзень яшчэ насіў з сабою ў надзеі выйсці на дарогу. Ён чуў міліцэйскія сірэны, але знаходзіўся далёка і не змог дакрычацца. Проста ішоў у іх накірунку і, у рэшце рэшт, выйшаў з лесу.

Літаральна тры гадзіны спатрэбілася для таго, каб знайсці аматара ціхага паляваннння, які заблудзіўся. Паспяховым пошукам садзейнічалі правільныя паводзіны самога гэтага чалавека і яго сваякоў.

71-гадовы мінчанін прыехаў на ўласным аўтамабілі ў забалочаны лясны масіў, размешчаны ў раёне вёскі Веркалы, па журавіны. Пасля некалькіх гадзін пошукаў і збору ягад мужчына зразумеў, што мясціна яму не знаёмая. Спробы адшукаць шлях да месца стаянкі пакінутага аўтамабіля былі беспаспяховымі. Ягаднік упэўніўся, што заблудзіўся. Пачало цямнець.

Тэлефонны званок у міліцыю паступіў каля 20 гадзін 30 хвілін ад родзічаў мужчыны, які заблудзіўся. Выявілася, што ён з імі звязаўся па тэлефоне і расказаў аб здарэнні. Тыя прынялі рашэнне: неадкладна патэлефанаваць па нумары 101 і 102. Інфармацыю адразу ж перадалі ў Пухавіцкі РАУС. І першае, што параілі родзічам пасля ўдакладнення ўсіх дэталяў, – не тэлефанаваць больш таму, хто прапаў. Важна было, каб у яго тэлефоне не разрадзілася батарэя.

– Часцей адбываецца інакш, – каменціруе сітуацыю старшы оперупаўнаважаны аддзела крыміналнага вышуку Пухавіцкага РАУС Аляксандр Гурскі. – Родныя ці сябры нікуды не паведамляюць, а самі прыступаюць да пошуку. Выязджаюць да мяркуемага месца знаходжання пацярпелага, пачынаюць часта яму званіць, удакладняючы абставіны і дэталі. У выніку губляецца каштоўны час, да таго ж у чалавека, якога адшукваюць, разраджаецца тэлефон, з ім абрываецца сувязь.

У гэтым жа выпадку фіксацыя тэлефоннага званка чалавека, які прапаў, дазволіла вызначыць сектар, у якім ён знаходзіўся. Далей чалавеку настойліва рэкамендавалі нікуды не рухацца, паспрабаваць засяродзіць увагу на якіх-небудзь прыкметах. Важнай магла быць кожная дробязь: якая расліннасць пераважае навокал, ці не трапляліся на шляху буйныя мурашнікі, канавы або завалы, ці мае асаблівасці глеба. Тым часам пошуковая брыгада выйшла на мясцовы лясгас, каб знайсці чалавека, які ведае ваколіцы вёскі Веркалы. Ляснічы з гатоўнасцю адгукнуўся на прапанову паўдзельнічаць у пошуках.

У наступнай тэлефоннай размове ягаднік расказаў, што знаходзіцца на тарфяной глебе. Прытым недалёка гэты тарфянік мяжуе са звычайным грунтам. Гэтая інфармацыя стала карыснай для ляснічага. У ходзе размовы рашылі, што адшукваемы паспрабуе развесці касцёр. У цемнаце агонь будзе добра бачны. Толькі ўмовіліся, што для гэтага трэба адысці далей ад тарфяніку.

Літаральна праз гадзіну члены пошуковай групы змаглі разглядзець лясны касцёр. І знойдзенага мужчыну даставілі да яго аўтамабіля.

– Гэтую гісторыю можна станоўча ацаніць у плане дзеянняў чалавека, які заблудзіўся, – адзначае начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня. – Ён практычна не панікаваў, максімальна стараўся інфармацыйна дапамагчы нашым супрацоўнікам, падтрымліваючы сувязь з імі па тэлефоне. Важна, што здолеў справіцца з развядзеннем кастра. У цэлым падобныя паводзіны можна лічыць узорна-паказальнымі для чалавека, які згубіўся. Прафесіяналам засталося толькі зрабіць сваю справу.

Аддзяленне інфармацыі і грамадзянскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама

 

СЛУЖБОВЫ ПАДЛОГ

Следчым упраўленнем УКБ па Мінскай вобласці закончана расследванне крымінальнай справы ў адносінах да былога галоўнага інжынера ДП «УКБ Мінскага раёна».

Следствам устаноўлена, што службовай асобай пры ажыццяўленні кантролю ходу і якасці будаўніцтва аб’ектаў, праверкі іх на адпаведнасць будаўнічым нормам і тэхнічным умовам, каб пазбегнуць адказнасці за пралікі і атрымаць прэміяльныя выплаты, даваліся ўказанні падначаленым аб падрыхтоўцы актаў прыёму ў эксплуатацыю шматкватэрных жылых дамоў. Між тым былі недахопы ў абсталяванні водазабеспячэння, каналізацыі, электразабеспячэння і іншых будаўніча-мантажных работах. Спецыяліст ведаў, што інжынерная інфраструктура аб’ектаў не адпавядае неабходным крытэрыям якасці, а памяшканні – патрабаванням тэхнічнай праектнай дакументацыі па забеспячэнні эксплуатацыйнай надзейнасці, аднак як член прыёмнай камісіі ўносіў у афіцыйныя дакументы лжывыя звесткі аб гатоўнасці аб’ектаў да засялення.

У рамках расследвання атрыманы заключэнні спецыялістаў, апытаны сотні сведкаў. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч.2 арт. 427 Крымінальнага кодэкса, справа передадзена ў пракуратуру.

Таццяна БЕЛАНОГ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *