З мэтай павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, а таксама для неадкладнага вырашэння праблемных пытанняў грамадзян у Беларусі арганізавана штотыднёвае (па суботах) правядзенне тэлефонных прамых ліній аблвыканкамамі.
Паралельна іх будуць праводзіць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў, з якімі аблвыканкам таксама будзе мець сувязь і пры неабходнасці даваць канкрэтныя даручэнні.
Тэлефонныя прамыя лініі пройдуць 24 верасня з 09.00 да 12.00. Тэлефон абласной прамой лініі – (8-017) 500-41-60.
Прамую лінію ў раёне 24 верасня правядзе намеснік старшыні райвыканкама ШЭСЦЕЛЬ Сяргей Яўгеньевіч па тэл. 5-15-11.