Паважаныя жыхары Мінскай вобласці!
Ад імя абласнога выканаўчага камітэта сардэчна віншую вас з Новым годам і Ражджаством Хрыстовым!
Гэта святы, з якімі мы звязваем надзеі на радасныя перамены, спаўненне запаветных жаданняў.
Для жыхароў рэгіёна адыходзячы год стаў асаблівым: у студзені Мінская вобласць адзначыла сваё 75-годдзе, і ўсе наступныя падзеі былі акружаны арэолам гэтай гістарычнай даты.
Нашы працоўныя калектывы прыклалі максімум намаганняў, каб вырашыць пастаўленыя перад імі задачы. Дзякуючы гэтаму захавалася станоўчая дынаміка ў ключавых сферах дзейнасці, да прыкладу, у вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Праведзена вялікая работа па мадэрнізацыі прамысловасці. Усяго на развіццё рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы Міншчыны ў 2013 годзе накіравана больш за 30 трыльёнаў рублёў. Гэта дазволіла аснасціць цэлы рад заводаў і фабрык сучасным абсталяваннем, укараніць перадавыя тэхналогіі, дадаткова стварыць больш за 200 эфектыўна дзеючых прадпрыемстваў. А гэта — тысячы новых рабочых месцаў з дастойнай аплатай працы.
У адыходзячым годзе многія нашы сем’і сталі шчаслівымі навасёламі: у вобласці ўведзена ў строй больш за мільён квадратных метраў жылля. Шмат увагі ўдзялялася таксама іншым сацыяльна значным аб’ектам: пабудавана і адрамантавана вялікая колькасць школ, дзіцячых садоў, бальніц, дамоў культуры, спартыўных збудаванняў.
Напярэдадні наступаючай урачыстасці хочацца сказаць цёплыя словы ў адрас настаўнікаў, урачоў, механізатараў, жывёлаводаў, вучоных, спартсменаў, артыстаў, канструктараў, будаўнікоў, людзей многіх іншых прафесій, якія ўнеслі свой уклад у агульную справу.
Асаблівая ўдзячнасць — нашым ветэранам, якія прысвяцілі жыццё таму, каб родная зямля была больш прыгожай і багатай.
Дарагія землякі! Мы ўступаем у новы год з вялікім планамі. Каб дасягнуць пастаўленай мэты, важна настроіцца на прадукцыйную работу. Упэўнены, калі мы праявім цярпенне, прафесіяналізм, талент, знаходлівасць і самадданасць, то зможам адолець любыя цяжкасці.
Няхай 2014-ты год падорыць усім нам мір, грамадзянскую згоду, веру і аптымізм. Ад усёй душы жадаю вам дабрабыту і шчасця.
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта С. Б. ШАПІРА