На турнір – у Польшчу

Нумары Спорт

У Польшчы праводзіцца футбольны турнір на Кубак аматараў УЕФА. Ад Беларусі ў ім будзе ўдзельнічаць каманда «Вікторыя» з Мар’інай Горкі. Прытым у рангу фіналіста адпаведных рэспубліканскіх спаборніцтваў. Калектыў «Нёман-Агра» не быў задзейнічаны ў згаданым турніры ў Беларусі, аднак футбалісты нашай каманды едуць у Польшчу. Справа ў тым, што трэнер «Вікторыі» скарыстаў магчымасць узмацніць састаў членамі іншых камандаў. Выбар ён зрабіў на карысць стаўбчан, якіх добра ведае. Дзмітрый Даўбейка, Арцём Сукала і Аляксандр Паляшчук пэўны час выступалі і за «Вікторыю».

Цяпер вось гэтыя футбалісты атрымалі запрашэнне паехаць на міжнародны турнір. Адсутнасць вядучых членаў каманды «Нёман-Агра» можа аслабіць калектыў. Але гэта дасць магчымасць набрацца вопыту і спрактыкаваным спартсменам, якія выступаюць у прэстыжных спаборніцтвах, і маладым, якія іх заменяць у гульнях чэмпіянату рэспублікі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *