Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе. Гэта пацвердзіў кіраўнік спраў Беларускага саюза канькабежцаў Аляксей Хатылёў.

Турнір лепшых фігурыстаў Старога Свету пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года. Плануецца, што чэмпіянат прыме «Мінск-Арэна».

Акрамя сталіцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2019 прэтэндавалі Заграб, Грац, Кіеў і Талін. Кантынентальны форум у 2017 годзе адбудзецца ў чэшскім горадзе Астрава, у 2018 годзе турнір прыме Масква.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *