Радасць ад увагі

Нумары Соцыум

ЦЕПЛЫНЁЮ САГРЭЛА СВЯТА

Ніводнае прафесіянальнае свята не адзначаецца так шырока і прыгожа, як Дзень настаўніка, таму што да яго кожны мае прамыя ці ўскосныя адносіны. Кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама запрасіла дэлегацыі школ раёна і ветэранаў на святочную ўрачыстасць у актавую залу СШ № 3. Гучала шмат сардэчных слоў у адрас настаўнікаў, лепшыя з іх атрымалі ўзнагароды. Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі адзначана дырэктар СШ № 2 г. Стоўбцы Аксана Лось, а настаўнік інфарматыкі СШ № 3 Уладзімір Радзіон – Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Шэраг узнагарод упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама атрымалі іншыя педагогі.

Для прысутных сваё майстэрства на святочным канцэрце паказалі народны ансамбль лыжкароў і вакальны гурт «Шанц» Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

Пр

 

ШЧЫРАЙ УВАГІ СВЯТЛО

Раённы цэнтр культуры не пакінуў без увагі выдатнае свята восені – Дзень пажылых людзей. Была зрэжысавана тэматычная праграма з мноствам цёплых, кранальных вершаваных радкоў, гатовых сагрэць людзей ва ўзросце. Так жа былі падабраны і песенныя нумары.

З гэтай праграмай работнікі Цэнтра культуры наведаліся ў раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Затым адбылася паездка ў Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Гэта стала сапраўдным святам для пажылых людзей, за што былі выказаны шчырыя словы ўдзячнасці артыстам.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *