Старты спартакіяды прафсаюзаў

Нумары Спорт

На базе Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў правялі спаборніцтвы ўдзельнікі XIII міжгаліновай спартакіяды прафсаюзаў Мінскай вобласці. На працягу двух дзён каманды галіновых прафсаюзаў змагаліся за медалі і заліковыя ачкі для сваіх калектываў. Спаборніцтвы праходзілі па сямі відах спорту: плаванні, міні-футболе, лёгкаатлетычным кросе, настольным тэнісе, валейболе, гіравым спорце і дартсе.

Турбаза «Высокі бераг» звінела галасамі маладых людзей са сталіцы, гарадоў і раёнаў Мінскай вобласці. Абнаўляліся рэкорды, мацавалася дружба прадстаўнікоў розных прафесій. Усяго ў спаборніцтвах і мерапрыемствах спартакіяды прынялі ўдзел каля 300 чалавек з 12 галіновых прафсаюзаў вобласці.

Пасля ўпартых спартыўных баталій найбольшую колькасць балаў набрала каманда прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Другое месца заняла каманда прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, трэцяе – хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці. Гэтыя каманды атрымалі кубкі і граматы ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама. Удзельнікі, якія занялі ў індывідуальных і камандных відах праграмы прызавыя месцы, узнагароджаны кубкамі і медалямі, а таксама атрымалі каштоўныя прызы ад Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *