Асноўная мэта – рост канкурэнтаздольнасці эканомікі

Нумары

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 358 «Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2017 годзе – рост канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэнне ўмоў для дасягнення мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

У дакуменце таксама вызначаны ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2017 год: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, фінансавае аздараўленне арганізацый рэальнага сектара эканомікі, стварэнне эфектыўнай сістэмы занятасці, рост прадукцыйнасці працы, стварэнне новых рабочых месцаў, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, уключэнне ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес.

Базай захавання макраэканамічнай стабільнасці ў 2017 годзе паслужыць зніжэнне інфляцыі да ўзроўню, які не перавышае 9 працэнтаў, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме $1,4 млрд.

Валавы ўнутраны прадукт у 2017 годзе прагназуецца на ўзроўні 101,7 працэнта адносна 2016 года.

У знешнім гандлі прадугледжваецца забяспечыць дадатную дынаміку – тэмп росту экспарту тавараў і паслуг на ўзроўні 103,8 працэнта да 2016 года.

Прадукцыйнасць працы прагназуецца на ўзроўні 101,8 працэнта да папярэдняга года. Пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе перавышаць тэмп росту рэальнай заработнай платы (101,5 працэнта) і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва (101,3 працэнта).

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 359 «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2017 год».

Грашова-крэдытная палітыка ў 2017 годзе захавае пераемнасць і будзе садзейнічаць устойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі Беларусі шляхам падтрымання цэнавай стабільнасці.

Прадоўжыцца правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання, якое прадугледжвае кантроль над грашовым  прапанаваннем. У якасці прамежкавага арыенціра манетарнай палітыкі па-ранейшаму будзе выкарыстоўвацца шырокая грашовая маса, у якасці аперацыйнага – рублёвая грашовая база. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы прагназуецца на ўзроўні 12-16 працэнтаў.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *