Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Віялета Грыб, Ян Андэр, Яна Барысенка, Ангеліна Вайдзілевіч і Стэфанія Місько.

Зямны шлях закончыўся для 18-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі задымленне ў жылым доме ў Новым Свержані. Папярэдняя прычына пажару – падпал. Матэрыялы перададзены ў райаддзел міліцыі.

Міліцыяй зарэгістравана 123 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 13 крымінальных спраў, у дзесяці з іх устаноўлены падазраваемыя. З вопраткі жыхара Заямнага, пакінутай на тэрыторыі двара, знікла 600 долараў і 400 рублёў. Невядомы пашкодзіў больш за 15 метраў цеплаізаляцыі на цепласетках у Задвор’і, чым нанёс Стаўбцоўскаму АКС маёмасныя страты. Махляр угаварыў заключыць крэдытны дагавор з наступнай перадачай яму грашовых сродкаў, аднак абавязкі адносна пагашэння крэдыту не выконваў.

Пракуратурай раёна ў ходзе праверкі ўстаноўлена, што садовымі таварыствамі дапускаюцца выпадкі захламленасці бытавым смеццем прылеглых тэрыторый і земляў агульнага карыстання, нясвоечасовага вывазу адходаў. Пры гэтым раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя неабходныя меры па прыцягненні вінаватых да адказнасці, як і да ўхілення парушэнняў, не прымаліся. Старшыням праўленняў дзевяці садовых таварыстваў вынесены прадпісанні, старшыні райвыканкама ўнесена прадстаўленне аб ухіленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць парушэнням.

Суд асудзіў да 1,5 года і аднаго года пазбаўлення волі (з адтэрміноўкай пакарання на два гады), а таксама са штрафам у памеры 100 і 80 базавых велічынь (адпаведна) двух жыхароў Мархачоўшчыны, якія ў рэчышчы ракі Залужанка, паблізу Скамарошак, займаліся браканьерствам і нанеслі страты ў асабліва буйным памеры.

ДАІ выявіла 187 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і трое п’яных вадзіцеляў (адзін з іх, у крыві якога было 2,2 праміле, рухаўся ў 12.00 на трактары МТЗ-82 па тэрыторыі МТФ «Рочавічы»), 21 недысцыплінаваны пешаход і трое веласіпедыстаў. Зарэгістравана восем дарожных аварый. З 27 па 30 верасня на дарогах раёна прайшла аперацыя «Хуткасць», падчас якой выяўлена 87 парушэнняў хуткасных рэжымаў.

«Хуткая» выязджала 258 разоў, у тым ліку пяць выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

ПадрыхтавалаТаццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *