Служба ўраджаю

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

1-07108t

Капрызным подыхам надвор’я восень усё больш настойліва падганяе земляробаў з правядзеннем неадкладных работ, у ліку якіх уборка кукурузы. Рупяцца на хутчэйшай уборцы «каралевы палёў» і ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Тэхніку гэтай гаспадаркі, што занята на зялёным жніве, вы бачыце на здымку.

 Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ДАЙШЛА ЧАРГА І ДА ГРЭЧКІ

Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства працягвае прымаць ад гаспадарак розныя віды збожжа. Дайшла чарга і да грэчкі. У нашым раёне яна вырошчваецца ў ААТ «Агранёманскі» і «Радзіма Дзяржынскага». Прадпрыемства працуе і з наступнымі раёнамі: Смалявіцкім, Уздзенскім, Мінскім, Клецкім, Капыльскім, Дзяржынскім і іншымі ў Мінскай вобласці, адкуль таксама ідуць гружаныя машыны.

Сховішчы хлебапрыёмнага прадпрыемства дазваляюць прыняць і адначасова захоўваць у ёмістасцях і наземна каля 22 тысяч тон збожжа. А за год прадпрыемства прымае і адпраўляе каля 150 тысяч тон прадукцыі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *