Сярод нас

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

2-07108i

СУСТРЭЛІСЯ Ў «РЭТРА-КІНАЗАЛЕ»

1-га кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, на базе Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў стартаваў новы сацыяльны праект – «Рэтра-кіназала», ініцыіраваны Мінскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Да праекта далучыліся камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага аблвыканкама і Мінская абласная арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Сутнасць праекта заключаецца ў сумесным праглядзе кінафільма моладдзю і пажылымі людзьмі з далейшым яго абмеркаваннем і абменам думкамі, каб паспрыяць умацаванню сувязяў пакаленняў, нараджэнню ў грамадстве сацыяльных ініцыятыў, арыентаваных на клопат аб людзях старэйшага пакалення. Аддзел па кінавідэаабслугоўванні Стаўбцоўскага раёна КУП «Мінаблкінавідэапракат» падрыхтаваў для сумеснага прагляду расійскую стужку «Калачы».

– Паўтары гадзіны гэты фільм глядзелі разам пажылыя людзі, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, і валанцёры руху «Добрае сэрца», вучні сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы і Мікалаеўшчынскага ВПК – сярэдняй школы. Пасля прагляду кожны захацеў выказацца. Абмеркаванне праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы, за салодкім сталом, арганізаваным домам-інтэрнатам. Паколькі ў «рэтра-кіназалу» былі запрошаны і прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, то надзённыя праблемы ветэранаў вайны і працы былі абмеркаваны на сумесным пасяджэнні з саветам ветэранаў, – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

У цэлым, праграма новага сацыяльнага праекта аказалася вельмі насычанай. Пасля невялікага канцэрта, які далі работнікі раённага Цэнтра культуры, да пражываючых звярнуліся першы сакратар абласной арганізацыі БРСМ Дзмітрый Варанюк і старшыня абласнога савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Рыгор Рылькоў. Дырэктар дома-інтэрната Валянціна Атрушкевіч запрасіла на экскурсію па сацыяльнай установе. Цікавасць выклікалі майстэрні, дзе пажылыя людзі маюць магчымасць рэалізаваць свае здольнасці і, адначасова, з карысцю правесці час. На вулічнай тэрыторыі бізнес-кампанія «Сяльчанка», створаная домам-інтэрнатам, падрыхтавала сваю выстаўку.

Валанцёры разам з гасцямі прайшлі па пакоях, у якіх знаходзіліся хворыя людзі старэйшага пакалення. Для іх школьнікі раёна падрыхтавалі сваімі рукамі каля сотні сувеніраў, а валанцёры іх уручылі.

Удзельнікі акцыі пасадзілі на тэрыторыі дома-інтэрната рабінавую алею і адкрылі камень у гонар Міжнароднага дня пажылых людзей. Мінутай маўчання была ўшанавана памяць усіх, хто жыў у доме-інтэрнаце і ўжо адышоў у іншы свет.

– Падобны сацыяльны праект ладзіўся ўпершыню, – падкрэслівае Анастасія Калодзінская, – і, безумоўна, як усё новае, ён яшчэ патрабуе дапрацоўкі, шліфоўкі. Аднак канцэпцыя акцыі – фарміраванне ў моладзі паважлівых адносін да састарэлых, пачуццяў міласэрнасці і дабрыні, аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі пажылым людзям, якія маюць у ёй патрэбу, – гэта акурат тое, што неабходна сёння нашаму грамадству.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

БЕЗ НАПАМІНУ ПРА ЎЗРОСТ

У раённым Цэнтры культуры прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей.

На яго былі запрошаны ўсе жадаючыя. У фае ўстановы культуры іх чакала выстаўка-продаж творчых работ, выкананых работнікамі і наведвальнікамі тэрытарыяльнага цэнтра, а менавіта двух яго аддзяленняў – аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і аддзялення для інвалідаў. Многія вырабы выкананы са спадручных матэрыялаў і, разам з тым, не маглі не здзівіць сваёй крэатыўнасцю і не даць падставу ўсім, хто выйшаў на пенсію, зацікавіцца і далучыцца да ўдзельнікаў таго ці іншага гуртка, якія працуюць пры аддзяленнях, і паспрабаваць сябе ў новай якасці.

Са сцэны вітала пажылых людзей Стаўбцоўшчыны начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Лапко. З гэтым упраўленнем, якое займаецца прызначэннем пенсій, працаўладкаваннем, таксама як і з названым вышэй тэрытарыяльным цэнтрам, якое арганізуе сацыяльнае абслугоўванне, складваюцца ў пажылых людзей самыя цесныя стасункі. У згаданыя ўстановы яны звяртаюцца для вырашэння сваіх бытавых праблем. Як паказваюць канкрэтныя жыццёвыя сітуацыі, у многіх з гэтых людзей нам усім ёсць чаму павучыцца, і ў першую чаргу – аптымізму, цярпенню, жыццялюбству. Нездарма асенні дзень, першы дзень кастрычніка, яшчэ называюць днём мудрага чалавека.

– Рады бачыць вас у цудоўным настроі, добрым здароўі, – сказала ў прывітальным слове Наталля Лапко. – Удзячныя вам за тое, што вы для нас застаяцеся апорай. Вы нарадзіліся ў пасляваенны час або проста сталі дзецьмі вайны, якія ў дзяцінстве не мелі ўдосталь кавалачка хлеба. Сучасны дабрабыт, які сёння ёсць у нас, грунтуецца менавіта на вашай працы.

І сапраўды, у Дзень пажылых людзей хочацца аддаць даніну асаблівай увагі гэтым людзям і зусім не напамінаць пра іх узрост. Трэба было бачыць, як памаладзелі іх твары ад сказаных у іх адрас цёплых слоў і ад яшчэ аднаго творчага падарунка – канцэртнай праграмы, якую прывезлі на Стаўбцоўшчыну артысты Уздзенскага раённага дома культуры. Артысты на чужой сцэне вельмі стараліся, і ўдзячныя гледачы адказалі ім падпяваннем знаёмых песень, воклічамі «брава!» і шчодрымі апладысментамі.

Жадаючыя змаглі звярнуцца да кіраўніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з набалелымі пытаннямі. Вострых пытанняў, звязаных з тымі ці іншымі праблемамі жыццядзейнасці, у пажылых людзей на гэты раз не ўзнікла, што ў цэлым сведчыць пра стабільную работу асноўных службаў раёна, адладжанасць зваротнай сувязі праз «адно акно» і т. п. Акрамя таго, нельга не ўлічваць і тое, што, напрыклад, у аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра пастаянна запрашаюцца спецыялісты з розных сфер, каб даць пажылым людзям кампетэнтныя і даступныя тлумачэнні, павысіць узровень іх эканамічнай і фінансавай граматнасці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *