Асвяціць цемру ўчынкамі

Нумары Соцыум

З кожным узыходам сонца людзі маюць магчымасць пачаць жыццё па-новаму. Выправіць учарашнія памылкі, перагледзець адносіны і асэнсаваць зробленае.

На вялікі жаль, многія члены нашай арганізацыі не могуць бачыць узыходу сонца. Цемра спадарожнічае ім па жыцці. Яго яны спазнаюць праз дотык. А калі датыкаешся да новага, становішся мудрэйшым, адкрываеш у сабе лепшыя якасці. Сэрца поўніцца чысцінёю і натхненнем да ўсяго наваколля, да тых, хто побач і дапамагае адаптавацца ў паўсядзённым жыцці, рабіць крокі з белай палачкай, да тых неабыякавых людзей, якія аказваюць дапамогу нашаму таварыству. Так, цяпер усе перажываюць нялепшы ў эканамічным плане час, аднак магчымасць для спраў міласэрнасці ёсць заўсёды. Ніхто не застрахаваны ад хваробы ці іншай немачы, нястачы. Жыццё трэба пражыць так, каб Гасподзь, дакрануўшыся да цябе, не забрудзіў рукі.

Заклікаю ўсіх неабыякавых людзей, прадпрыемствы і арганізацыі раёна ахвяраваць сродкі для невідушчых, цяжка хворых членаў таварыства. Асвяціце цемру сваімі добрымі ўчынкамі, ад якіх, спадзяюся, яна будзе паступова адступаць, і ў родных Стоўбцах, горадзе Міру, усім стане святлей і цяплей на душы.

Пералічыць ахвяраванні можна на рахунак Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (БелТІЗ) № 3015006523714 у аддзяленні № 537 у г. Мінску ААТ «Белінвестбанк» ЦБУ, код банка 739, УНП 100166609 (абавязкова пазначаць: для Стаўбцоўскай раённай арганізацыі БелТІЗ).

Аляксандр КЛІМАШ, старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *