«Валянцінкі» для вас

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

1333814079Пачатак лютага – самы час зазірнуць на пошту, каб набыць для сваіх блізкіх і сяброў прыгожую віншавальную паштоўку.

Другі месяц года багаты на святочныя дні. Не паспееш азірнуцца, як пакліча Дзень усіх закаханых, надыдзе Дзень абаронцаў Айчыны, а следам за ім – і Дзень жанчын. Віншавальныя святочныя паштоўкі да кожнага з гэтых і іншых святаў прапануюць у шырокім асартыменце як гарадское, так і ўсе сельскія аддзяленні паштовай сувязі. Паштоўкі з’явіліся і  ў асартыменце магазіна «Паштавік».

На пошце разам з паштоўкамі можна набыць у падарунак і цудоўную кнігу. Літаральна нарасхват ідуць кнігі з новай серыі – «Быстро и вкусно», прысвечаныя прыгатаванню розных відаў страў. У продаж паступілі (і ўжо разышліся) тры кнігі, у якіх апісана багата  страў з курыцы, з бульбы, а таксама пірагі. Паступленні новых кніг адбываюцца штотыднёва.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *