Уладзімір МІСЬКО: “З надзеяй – у дзень будучы”

Нумары Раённыя навіны Святочная афіша

image_pdfimage_print

Паважаныя стаўбчане, дарагія землякі!

31 снежня з дванаццатым ударам  курантаў мы перагорнем яшчэ адну старонку гісторыі, яшчэ адну старонку жыцця кожнага з нас.

У навагоднюю ноч мы пастараемся не ўспамінаць аб жыццёвых  цяжкасцях, якія былі ў годзе адыходзячым. Мы ізноў загадаем свае жаданні і будзем сустракаць Новы год з верай у шчасце, з надзеяй на яркае, дастойнае жыццё.

Сёння мне хочацца  сказаць словы шчырай удзячнасці ўсім жыхарам Стаўбцоўшчыны. Усё, што дасягнута, было б немагчымым без вашай падтрымкі, без вашага даверу, без вашага ўдзелу ў справе развіцця і росквіту раёна.

Сардэчную падзяку выказваю работнікам прамысловых прадпрыемстваў, працаўнікам сельскай гаспадаркі, будаўнікам, дарожнікам, настаўнікам, урачам, работнікам культуры, спорту, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікам банкаў, дамоў-інтэрнатаў, камерцыйных структур, нашай маладой змене —  усім, хто ўнёс уклад у справу развіцця раёна.

2013 год для нас стаў яшчэ адным крокам руху наперад. Ён прынёс шмат добрага,  быў багаты на творчыя і працоўныя перамогі, на святы, радасці і сум. Нягледзячы на цяжкасці і перажыванні, год быў насычаны працоўнымі клопатамі, і ў цэлым  — паспяховы для Стаўбцоўшчыны.

З кожным годам растуць і прыгажэюць нашы вёскі і горад. У раёне ідзе будаўніцтва жылля, заканчваецца будаўніцтва ФАКа, вядзецца рамонт бальніцы, клубаў, дарог.

У 2013 годзе адной з важнейшых задач стала для нас павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёна. На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна прадоўжана рэалізацыя інвестпраектаў: ФГ «Панскі маёнтак», ТАА  «Вівалія», СТАА «Фрэор Рефрыгерайшн», ТАА «ХольцТэхЭкспарт», ААТ «Альба» і іншых.

Раён сельскагаспадарчы. На яго тэрыторыі вяршыцца самая святая справа — вырошчваецца хлеб. 2013 год быў няпросты для працаўнікоў сяла. І хоць у бягучым годзе нам не ўдалося дасягнуць намечанага, але мы ганарымся тым, што ААТ «Вялікі Двор» на рэспубліканскіх «Дажынках» атрымала ўзнагароду за першае месца на ўборцы збожжавых сярод гаспадарак Мінскай вобласці, а ААТ «Агранёманскі» і «Радзіма Якуба Коласа» сабралі ўраджай больш за 40 ц з гектара.

Мала вырасціць ураджай, яго неабходна яшчэ ўбраць своечасова і без страт. Гэта дазваляе зрабіць парк высокапрадукцыйных агрэгатаў, які папаўняецца новымі машынамі як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Набываючы новую сучасную тэхніку, мы вызваляем людзей ад цяжкай ручной працы на зямлі, паляпшаем якасць работ. Так, у гэтым годзе гаспадаркамі раёна набыта 18 адзінак навейшай тэхнікі.

199098336_400

 

У раёне вядзецца рэканструкцыя і мадэрнізацыя жывёлагадоўчых памяшканняў і майстэрняў, паляпшаюцца ўмовы працы і быту жывёлаводаў і механізатараў.

Адыходзячы год быў насычаны не толькі вытворчымі дасягненнямі. Разам з тым, дарагія землякі, мы ствараем умовы для развіцця духоўнасці і культуры, навукі і адукацыі, дапамагаем маладым набыць прафесіі, выбраць жыццёвы шлях, праяўляем клопат аб нашых ветэранах, пажылых людзях, грамадзянах, якім патрэбны сацыяльная падтрымка і дапамога.

2013 год падараваў нам  355 новых маладых сем’яў, нарадзілася 445 юных грамадзян рэспублікі, у пяці сем’ях нарадзіліся двайняткі. Восем дзяцей знайшлі  новыя сем’і. А гэта значыць, што ў нашых сем’ях стал

Адыходзячы год багаты для Стаўбцоўшчыны на цікавыя падзеі, насычаны творчымі святамі, маштабнымі духоўнымі і культурнымі акцыямі.а больш цёплых, шчаслівых дзён.

2013 год адзначаны і творчымі перамогамі вучняў агульнаадукацыйных, спартыўных і мастацкіх школ. Вучні сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы  Уладзімір Сазановіч і  Мікіта Сазановіч сталі дыпламантамі 14-й У

серасійскай каманднай алімпіяды школьнікаў па праграмаванні, якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу (Расія).  Дыпломам першай ступені рэспубліканскага конкурсу «Вера ў сэрцы маім» узнагароджана вучаніца Старасвержанскай СШ Дар’я Сівакова.

Шмат перамог у міжнародных фестывалях і конкурсах на рахунку ўзорных і народных калектываў Стаўбцоўшчыны: узорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі», узорнага харэаграфічнага ансамбля народнай песні «Жавароначкі» і харэаграфічнага ансамбля танца «Шчабятушкі» Стаўбцоўскай школы мастацтваў, ансамбля народнай песні «Вясёлы падворак» Старасвержанскай школы мастацтваў, народнага хору «Нёман» Старасвержанскага ЦК і народнага ансамбля народнай музыкі «Кругліца», народнага духавога аркестра «Віціны» Стаўбцоўскага РЦК, узорнага духавога аркестра «Васількі» Стаўбцоўскай школы мастацтваў.

Высокіх вынікаў дасягнулі ў 2013 годзе і нашы спартсмены: выхаванка Дзераўнянскай спартшколы Марына Карніцкая-Даманцэвіч выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа ў марафонскім бегу. Выхаванец Стаўбцоўскай спартшколы Аляксандр Карніцкі стаў іграком мацнейшай футбольнай каманды рэспублікі — Барысаўскага БАТЭ. Пад кіраўніцтвам трэнера Анатоля Турчановіча

юныя лёгкаатлеты раёна таксама заваёўваюць прызавыя месцы ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Высокіх вынікаў дасягнулі і выхаванцы трэнера Эдуарда Варывоцкага.

Дарагія землякі! Я ўпэўнены, што наступаючы год будзе яшчэ больш паспяховым. Гарантыя гэтаму — працавітасць і жыццёвая энергія жыхароў нашага раёна, асаблівы характар, унікальнае спалучэнне вернасці традыцыям і імкненне да новага. У 2014 годзе мы будзем працягваць работу па мадэрнізацыі вытворчасці, па павелічэнні аб’ёмаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, больш поўным задавальненні сацыяльных попытаў насельніцтва.

У 2014 годзе ад

У гэтыя перадсвяточныя дні мы з надзеяй глядзім у будучае, чакаем яркіх падзей і добрых спраў. У навагоднюю ноч мы заўсёды імкнемся быць разам з блізкімі і дарагімі нам людзьмі. Няхай гэта будзе не толькі ў навагоднюю ноч, няхай гэта будзе заўсёды. Няхай 2014 год прынясе ў кожны дом, у кожную сям’ю каханне і шчасце, падорыць усім нам радась жыцця, мір і дабрабыт.будуцца вельмі важныя грамадска-палітычныя падзеі — выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Упэўнены, што жыхары Стаўбцоўшчыны праявяць грамадзянскую свядомасць і прымуць актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі, а таксама з гонарам ушануюць нашых ветэранаў.

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны, шаноўныя ветэраны! Віншую вас з наступаючым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым! Жадаю простага чалавечага шчасця, здароўя, дабрабыту, удачы. Са святамі!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *