Ураджай

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

«САЛОДКАЯ» ЎБОРКА

У гаспадарках раёна працягваецца ўборка цукровых буракоў, якія ўжо выкапаны на большай палове плошчаў. Сабрана звыш 62 тысяч тон салодкіх каранёў, адгружана на Гарадзейскі цукровы камбінат каля 45 тысяч. Самую высокую ўраджайнасць атрымліваюць буракаводы ААТ «Вялікі Двор» – звыш пяцісот цэнтнераў з гектара, а з асобных участкаў накопвалі нават па 600. На другім і трэцім месцах ААТ «Агранёманскі» і «Жацерава», з паказчыкамі адпаведна 442 і 400 цэнтнераў.

– Мы разлічваем, што пасля завяршэння ўборкі сярэднераённая ўраджайнасць цукровых буракоў паднімецца і дасягне сёлета чатырохсот цэнтнераў, а валавы збор – 120 тысяч тон, – гаворыць начальнік аддзела раслінаводства райсельгасхарча Барыс Барысевіч. – Гэта дазволіць не толькі паспяхова выканаць дзяржзаказ, а і адгрузіць перапрацоўшчыкам дадатковую колькасць сыравіны.

Буракаводы дружна працуюць. Тры сельгаставарыствы дапамагаюць убіраць ураджай калегам, накіроўваючы да іх свае сучасныя буракаўборачныя камбайны: «Рубяжэвічы» – «Дзераўному», «Жацерава» – «Каганцу» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», «Радзіма Якуба Коласа» – «Вішнявецкаму-агра».

 

ЗАКЛАДВАЮЦЬ СІЛАС

У ААТ «Рубяжэвічы», як і летась, вырашчаны высокі ўраджай кукурузы. У гаспадарцы імкнуцца максімальна забяспечыць на зімоўку грамадскі статак кармамі, таму пастараліся своечасова пасеяць гэтую культуру, падкарміць і апрацаваць. Вырошчванню «каралевы палёў» паспрыяла і надвор’е. Пасеялі шэсцьсот гектараў і з кожнага атрымліваюць звыш 380 цэнтнераў зялёнай масы – другі паказчык у раёне. Шчыра папрацавалі механізатары. Пастараўся на сяўбе Сяргей Кажамяка, на рахунку якога пяцьсот гектараў, а дапамагаў яму Сяргей Анціпін. На падкормцы парупіўся Мечыслаў Балабушка, на хімпраполцы – Уладзімір Карчагін. Зараз на кукурузных палетках задзейнічана кормаўборачная тэхніка. На высокапрадукцыйным «Джон-дзіры» працуе Сяргей Лабун. Убрана большая частка плошчы, закладзена ў сіласныя траншэі каля чатырнаццаці тысяч тон сіласу. Усяго плануецца засіласаваць каля дваццаці тысяч тон высокаэнергетычнага пажыўнага корму для жывёлы. Варта дадаць, што камбайн рубяжоўцаў шчыраваў і на кукурузных палетках ААТ «Налібакі Агра» і «Каганец», аказваючы дапамогу калегам.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *