Творчасць прыносіць радасць

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

14-10-15w

Ніколі не падумаеш, што вось гэтыя вытанчаныя мастацкія рэчы зроблены з газетных трубачак. Калекцыі сваіх твораў мастацтва Алена Пятровіч не раз ужо выстаўляла на розных выставах у раёне.

Пачатак яе занятку паклаў такі выпадак. Народны ансамбль песні «Дольніца» Горкаўскага дома культуры выступаў неяк у Дзень маці ў раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У гэтай святочнай праграме ўдзельнічала член народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска» раённага Цэнтра культуры, загадчыца Слабадскога клуба-бібліятэкі Людміла Віцько, якая адкрыла для ўсіх такі новы від дэкаратыўна-прыкладной творчасці – пляценне з газетных трубачак. Алену Віктараўну вельмі зацікавіла гэтая творчасць. Потым яна прыехала на майстар-клас Людмілы Віцько ў раённы Цэнтр культуры і так сама стала прызнаным майстрам у гэтым відзе мастацтва.

Свае ўмельствы яна перадае маладому пакаленню. У Залужскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа вядзе гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гэтай навучальнай установе выкладае музыку і спевы. Ад Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі вядзе яшчэ і гурток эстраднага вакалу. Па спецыяльнасці Алена Пятровіч – работнік культуры, так што гэтыя службовыя абавязкі яе суадносяцца з кваліфікацыяй па дыпломе.

І ў Горкаўскім доме культуры без яе не абыходзіцца ніводнае мерапрыемства. Алена Пятровіч з’яўляецца членам адметнага ў раёне народнага ансамбля песні «Дольніца». Яе пазітыўны жыццёвы настрой, усмешка – упрыгажэнне выступлення гэтага калектыву.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА – НА ЗАКАЗ

Установамі культуры раёна за дзевяць месяцаў бягучага года аказана паслуг насельніцтву на суму 105 тысяч рублёў.

Запатрабаванымі відамі паслуг з’яўляюцца канцэртныя праграмы, арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, правядзенне дыскатэк. Даход прыносіць і арганізацыя заняткаў у клубах па інтарэсах, гуртках, студыях.

Пазабюджэтныя сродкі, аб’ём якіх з пачатку года склаў 147 тысяч рублёў, выкарыстоўваюцца на набыццё абсталявання, мэблі, музычных інструментаў, правядзенне бягучага рамонту.

 

У ХРАМЫ СТАЛІЦЫ

Прафсаюзная арганізацыя работнікаў устаноў культуры раёна вылучаецца сярод іншых сваімі ініцыятывамі па арганізацыі турыстычных паездак. Экскурсіі здорава згуртоўваюць калектыў, ды і для работнікаў культуры гэта добрая магчымасць пазнаёміцца са знакамітымі месцамі сваёй радзімы і замежжа.

Вось і ў гэтыя кастрычніцкія дні была здзейснена экскурсія ў сталіцу. Работнікі дамоў культуры, бібліятэк, школ мастацтваў наведалі храмы Мінска – праваслаўныя і каталіцкія. У кожным з іх была магчымасць не толькі захапіцца архітэктурай, але і пакланіцца святыням, памаліцца, прысвяціць час сваёй душы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *