Мерапрыемствы Тыдня маці

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

1-18-10-19x

БАГАТЫ НА НАРАДЖЭННІ ТЫДЗЕНЬ

У нашым раёне ёсць добрая традыцыя – у рамках Тыдня маці віншаваць парадзіх у радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, якія нарадзілі ў светлыя дні Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня маці. Арганізатарам гэтай віншавальнай акцыі з’яўляецца раённы выканаўчы камітэт з удзелам раённага аб’яднання Беларускага саюза жанчын, аддзела запісу актаў грамадзянскага стану, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Як засведчыла загадчыца радзільнага аддзялення Аксана Канкаловіч, у гэтым годзе святочны тыдзень быў вельмі багаты на нараджэнні – з’явіліся на свет чатыры хлопчыкі і пяць дзяўчынак, усе здаровенькія, прыгожанькія, мамы шчаслівыя. У пятніцу, у дзень правядзення віншавальнай акцыі ў перадродавай палаце знаходзіліся яшчэ чатыры жанчыны.

Тыя сем’і, у якіх ужо паспелі даць імя сваім нованароджаным, у раддоме маглі атрымаць першы дакумент іх дзіцяці – пасведчанне аб нараджэнні. З цёплымі словамі віншаванняў, удзячнасці за подзвіг мацярынства пасведчанні аб нараджэнні ўручыла жанчынам загадчыца ЗАГСа райвыканкама Надзея Картузава. Старшынёю раённага аб’яднання Беларускага саюза жанчын, начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Наталляй Лапко ім былі ўручаны падарункі райвыканкама. Цёплыя словы віншаванняў Наталля Аляксандраўна адрасавала ўсім жанчынам, каго цёпла віталі ў радзільным аддзяленні ў гэты святочны дзень. Іх атрымалі Вераніка Астрэйка са Стоўбцаў, якая нарадзіла сына (у сям’і ёсць яшчэ адзін сынок), Святлана Клімко з Заямнага, якая нарадзіла дзяўчынку (у сям’і расце старэйшая дачушка), Юлія Жыбуль са Стоўбцаў (у яе нарадзілася першая дачушка), Вольга Аляшкевіч з Апечак, у якой нарадзіўся хлопчык (у сям’і ёсць старэйшы сынок), Вольга Чулкова з Варацішча, у якой нарадзілася першае дзіця – хлопчык, Людміла Бойка са Стоўбцаў, якая нарадзіла дзяўчынку (у сям’і расце яшчэ адна дачушка), Анастасія Алішава са Стоўбцаў, якая нарадзіла дачушку (у сям’і ёсць і сынок), Вольга Астрыжка з Новага Свержаня, якая нарадзіла першага хлопчыка, Вікторыя Юзапчук з Шашкоў, у якой нарадзілася дачка. Урачыстасць упрыгожылі і букеты кветак, уручаныя старшынёю раённага аб’яднання ГА «Белая Русь» Жаннай Лысай.

Падарункі заўсёды прыемна прымаць, а тым больш з такой нагоды. Няхай такі шчаслівы настрой не пакідае жанчын, а іх дзеткам – расці здаровымі і паслухмянымі!

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

З ПАДАРУНКАМІ АД ЧЫРВОНАГА КРЫЖА

Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа не засталася ўбаку ад мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскага Тыдня маці.

Па ўзгадненні з кіраўніцтвам Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы прадстаўнікі Чырвонага Крыжа наведалі ўстанову з падарункамі для жанчын-маці. Іх вельмі дарэчы было ўручыць падчас правядзення святочнай урачыстасці ў сацыяльнай установе, якая была напоўнена словамі ўдзячнасці і пашаны да маці, прыгожай канцэртнай праграмай, радаснымі хвілінамі святочнай сустрэчы.

 

…І – «БЕЛАЙ РУСІ»

У раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» ёсць свае традыцыі, якіх грамадскае аб’яднанне прытрымліваецца. Напрыклад, штогадовы ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў падчас раённага Тыдня маці.

Акрамя таго, у кастрычніку старшыня гэтай арганізацыі Жанна Лысая прыняла ўдзел у святочнай праграме з нагоды прафесійнага свята работнікаў сферы культуры. 14 лепшых працаўнікоў, актыўных членаў пярвічных арганізацый гэтага грамадскага аб’яднання, атрымалі падарункі ад «Белай Русі».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *