Што расшавеліць камунальнікаў

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

m_11785Выязное пасяджэнне раённай камісіі па ахове працы прайшло на базе аб’яднання камунальных службаў.

Гэтае мерапрыемства, закліканае азнаёміць з умовамі працы членаў аднаго з самых масавых і шматпрофільных калектываў раёна, было загадзя прадугледжана планам работы камісіі на 2013 год. Таму, зразумела, не ўлічвалася тое, што ў пачатку кастрычніка тут  меў месца факт гібелі вадзіцеля прадпрыемства, які займаўся пафарбоўкай аўтамабіля.

– І хаця яшчэ вядзецца расследаванне, пакуль не названы прычыны гібелі работніка, гэты выпадак павінен быў насцярожыць і прымусіць кіраўніцтва АКС удзяліць больш пільную ўвагу пытанням аховы працы сваіх работнікаў. Аднак прадпрыемства аказалася непадрыхтаваным да візіту выязной камісіі, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі па ахове працы Сяргей Шэсцель. – Ахова працы – не пусты гук, яе нельга  ігнараваць. 

– Юрыдычная і маральная адказнасць за няшчасныя выпадкі на вытворчасці кладзецца на кіраўнікоў і  адказных асоб, якія дапусцілі абыякавыя адносіны, а нярэдка і злачынную халатнасць, – падкрэсліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Лапко. – Выязныя пасяджэнні накшталт таго, што адбылося на базе АКС, можна лічыць выключнымі мерамі (у 2012 годзе  такое ж праходзіла на хлебапрыёмным прадпрыемстве, дзе быў зафіксаваны смяротны выпадак). У нас пастаянна і даволі паспяхова працуюць мабільныя групы – у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і т. п. Па нашай ініцыятыве  прайшла вучоба спецыялістаў раёна на прыкладзе РУ «Стоўбцырайгаз».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *