Пра футбол і пра фанатаў

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

10-18-10-19z

ХОЦЬ ПА РОЗНЫХ ПУЦЯВІНАХ

Пільна паглядзець на турнірныя табліцы розных дывізіёнаў беларускага футбола патрабавала просьба заўзятараў «Нёмана-агра». Цікава аматарам футбола, як выступаюць сёлета былыя сапернікі стаўбцоўскай каманды. Што датычыць нашых нёманцаў, то яны трымаюцца ў другой групе першынства рэспублікі дастойна. Уваходзяць у пяцёрку мацнейшых, і калі замацуюцца там па выніках сезона, то гэта, пэўна, будзе добра.

Найбольш на слыху, зразумела, вышэйшая ліга нацыянальнага чэмпіянату. Тым больш, што пяты тэлевізійны канал удзяляе паядынкам у галоўным дывізіёне пільную ўвагу. Вяліся тэлетрансляцыі матчаў і з удзелам ФК «Гарадзея», «Слуцк», «Іслач». А з імі ж каманда са Стоўбцаў у розныя перыяды выступленняў у першынстве Міншчыны спаборнічала на роўных.

А цяпер пра чэмпіянат Мінскай вобласці, дзе нашы з пераменным поспехам выступалі больш як дзесяць апошніх гадоў. Узначальвае турнірную табліцу сёлетняга першынства каманда «Зорка-Вікторыя», далей ідуць «Хімік. Беларуськалій», «СМІ-аўтатранс». Відавочна, што гэта не адзіныя футбольныя каманды, якія прадстаўляюць пэўныя гарады і рэгіёны. «Вікторыя» з Пухавіцкага раёна – таксама сапернік нашага калектыву ў чэмпіянаце другой рэспубліканскай лігі. Самы знакаміты ў Салігорску, ды і ва ўсёй Беларусі, – «Шахцёр» – адзін з лідараў вышэйшай лігі. Асноўны састаў смалявіцкай каманды «СМІ-аўтатранс» выступае ў першай лізе. Больш знакамітая каманда вышэйшага дывізіёна – «Тарпеда-БелАЗ», а «Жодзіна-2007» пакуль на шостым месцы ў абласным чэмпіянаце.

«Лівадзія-Юні» (Дзяржынскі раён), ФК «Капыль», «Колас» (Чэрвеньскі раён), ФК «Старыя Дарогі», «Вілія» (Вілейскі раён), ФК «Крупкі» і «Беразіно». З усімі гэтымі калектывамі летась стаўбчане спаборнічалі ў першынстве Міншчыны. Тут не ўказана каманда Узды, якая, нагадаем, стала прызёрам мінулагодняга розыгрышу першынства рэспублікі ў другой лізе. Што ж, нашы суседзі не скарысталі права на павышэнне ў рангу, таму цяпер ФК «Узда» займае пакуль восьмую прыступку ў ранжыры ўдзельнікаў чэмпіянату Мінскай вобласці. Усяго ж гэты турнір прадстаўлены дванаццаццю калектывамі.

Вывад адназначны. Футбалістам трэба цаніць дапамогу, якая ім аказваецца. Не сакрэт жа, што асноўнай прычынай зыходу з вялікай спартыўнай арэны каманды суседзяў з Узды паслужылі фінансавыя цяжкасці. У сувязі з гэтым абнадзеіць футбольныя клубы невялікіх гарадоў, райцэнтраў мяркуемае новаўвядзенне ў рэгламент ад Беларускай фэдэрацыі футбола аб тым, каб дазволіць камандам выступаць у чэмпіянаце без папярэдняга заявачнага ўзносу. Футбол жа любяць усюды, а трынаццаць удзельнікаў у турніры другой лігі нацыянальнага чэмпіянату – лічба зусім не вялікая.

Ф. БАНДАРОВІЧ

 

«ХВАРЭЕМ»БЕЗ ФАНАТЫЗМУ

Ні адзін футбольны клуб не можа абысціся без падтрымкі балельшчыкаў. У фан-сектарах стадыёнаў збіраюцца сапраўдныя прыхільнікі каманды, якія гатовы паехаць на край свету за сваімі любімцамі.

Хто такі фанат і што такое фанатызм? Звычайны балельшчык, калі прыйдзе на стадыён, сядзіць і сочыць за перыпетыямі барацьбы. Так, ён можа не прапускаць ніводнай гульні сваёй каманды. Аднак фанатызм – гэта апошні ўзровень улюбёнасці, калі так назваць, у футбол і ў пэўную каманду. Фанатызм – гэта нефармальны рух са сваімі правіламі і парадкамі. Фанат прысутнічае ў сваім сектары, дзе збіраюцца аднадумцы, і горача падтрымлівае разам з імі сваіх любімцаў.

Існуе ўжо пэўны падзел фанатаў на «правых», «левых», а таксама «ўльтрас». Вось тады і магчымы ўсплеск беспарадкаў, якія, на жаль, фіксуюцца на стадыёнах многіх краін свету. За мінулыя 100 гадоў у выніку здарэнняў, што адбыліся на футбольных стадыёнах, загінула каля шасці тысяч чалавек, больш за сем тысяч атрымалі раненні.

Трэба адзначыць, што ў нашай краіне за масавыя беспарадкі пагражае крымінальная адказнасць. Арганізатар беспарадкаў можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 15 гадоў, радавы ўдзельнік – да 8 гадоў. Калі ў выніку хуліганскіх дзеянняў была пашкоджана маёмасць ці ўдзельнікі выкарыстоўвалі прадметы для нанясення цялесных пашкоджанняў, ёсць верагоднасць атрымаць тэрмін пазбаўлення волі да дзесяці гадоў.

Дык ці вартая дэманстрацыя сваіх неспартыўных паводзін тых доўгіх гадоў, якія пройдуць у месцах, далёкіх ад стадыёнаў і спакойнага жыцця? Давайце «хварэць» правільна!

М. АЗАНОВІЧ, начальнік ІСН РАУС

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *