За адну секунду

Нумары Сельская гаспадарка

36318Робат-даяр дакладна выконвае сваю работу ў тым выпадку, калі карова належным чынам падрыхтавана да даення. Нават невялікія адхіленні могуць справакаваць збой у праграме. Напрыклад, гэта валаскі вымені, якія пры пападанні ў стакан апарата выклікаюць засмоктванне паветра. Для таго, каб гэтага не здарылася, кіраўніцтвам ААТ «Каганец»  набыты апарат для выдалення валаскоў вымені PREVENTA, які падключаецца да звычайнага газавага балона. «Халоднае полымя» хутка і бязбольна апальвае валаскі пры тэмпературы 200 градусаў. На апрацоўку патрабуецца ўсяго адна секунда.   Перавага прымянення апарата заключаецца яшчэ і ў тым, што адначасова поўнасцю знішчаюцца ўзбуджальнікі хвароб. Паляпшаецца агульная гігіена вымені. Скарачаецца час на падрыхтоўку каровы да даення. Такія апрацоўкі звычайна праводзяцца адзін раз на месяц.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *