Працай поспех мацуецца

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

7-21-10-22q

Хто б ні праходзіў па Маладзёжнай вуліцы, што ў Новай Вёсцы, абавязкова зверне ўвагу на падворак Чатыркаў, які патанае ў засені саду з яркай чырванню багатага ўраджаю яблыкаў, рознакаляровага суквецця клумбаў, што ў пару позняй восені прыемна аздабляюць сядзібу. Нават па-гаспадарску складзеныя агромністыя стракатыя гарбузы ля невялікай прыбудоўкі, якую на сяле называюць летняй кухняй, прыдаюць ландшафту асенні шарм.

А за плотам на палетку пасвяцца чатыры каровы, чатыры цялушкі. Гэта жывёлагадоўчая гаспадарка Сяргея Чатыркі. Аднавяскоўцы, хто з павагай, а хто, часам, з адценнем нейкай зайздрасці называюць яго фермерам. Сам жа Сяргей Іванавіч, як рэаліст, мяркуе, што ён проста гаспадар, а, азірнуўшыся на далёкае гістарычнае мінулае, дадае ацэначныя словы: крыху заможны.

Каб стаць упоравень з фермерамі, яшчэ шмат чаго не хапае. У першую чаргу трэба было б расшырыцца, а для гэтага неабходна знайсці для арэнды памяшканне. Не проста стаць сапраўдным фермерам. Але жаданне ёсць. Яно падмацавана добрым гаспадарскім вопытам. Сяргей Іванавіч не адзін год быў загадчыкам фермы ў мясцовай гаспадарцы. Не такой, што проста ў сераднячках, а перадавой. Немалаважна для Сяргея Іванавіча, што ёсць сямейная падтрымка: ад жонкі, дачок, зяцёў, унукаў, якія ахвотна дапамагаюць галаве гэтай гаспадаркі. А за ёй абавязкова прыйдзе, працай замацуецца, ацэнка заможнасці.

Васіль ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *