На восеньскіх палетках

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

УРАДЖАЙНАСЦЬ НЕБЛАГАЯ І ЦУКРЫСТАСЦЬ ВЫСОКАЯ

Услед за буракаводамі ААТ «Вялікі Двор» справіліся з дзяржзаказам па продажу цукровых буракоў працаўнікі палёў ААТ «Агранёманскі» і «Радзіма Якуба Коласа», якія працягваюць прадаваць іх спажыўцу па прамых пастаўках. Усяго гаспадаркамі раёна адгружана перапрацоўшчыкам у заліковай вазе каля 53 тысяч тон салодкай прадукцыі палеткаў. Цукрыстасць каранёў складае 17,53 працэнта – самая высокая сярод раёнаў, што пастаўляюць цукровыя буракі на ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Сярод сельгаставарыстваў у лідарах ААТ «Вішнявецкі-агра» – 17,85 працэнта. А вось па паказчыку забруджанасці буракоў расліннымі рэшткамі і зямлёй мы ўступаем. Самыя чыстыя карані адпраўляюць на камбінат велікадворскія і агранёманскія рупліўцы. Ураджайнасць цукровых буракоў па раёне складае 369 цэнтнераў з гектара. Па-ранейшаму самая высокая ў ААТ «Вялікі Двор» і «Агранёманскі», дзе накопваць на круг адпаведна 533 і 442 цэнтнеры салодкіх каранёў.

 

ЗБАЛАНСУЕ РАЦЫЁНЫ ЗЕРНЕ КУКУРУЗЫ

Сельгаставарыствы раёна актыўна ўбіраюць кукурузу на зерне. Звыш ста цэнтнераў на круг атрымліваюць працаўнікі ААТ «Вялікі Двор» і «Агранёманскі», дзе адведзены на гэтыя мэты большыя плошчы. Сярэднераённая ўраджайнасць дасягае 93 цэнтнераў з гектара. У ААТ «Агранёманскі» дапрацавана і засыпана ў складскія памяшканні больш за тысячу тон пажыўнага корму, а па раёне гэтая лічба складае больш за 3200 тон. Усяго на зерне запланавана ўбраць каля 500 гектараў кукурузы і намалаціць прыкладна пяць тысяч тон зерня. Варта адзначыць, што зерне кукурузы з’яўляецца выдатным кормам для ўсіх відаў сельскагаспадарчай жывёлы, у тым ліку і птушкі. Яно больш каштоўнае за іншыя зерневыя кармы, бо мае найвышэйшую энергетычную пажыўнасць. Зерне кукурузы выкарыстоўваецца як адзін з кампанентаў для прыгатавання камбікармоў і збалансавання рацыёнаў па пажыўных рэчывах.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *