Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Работа, якая праводзіцца па выкананні патрабаванняў кіраўніцтва дзяржавы па правядзенні прамых тэлефонных ліній выканаўчымі органамі і міністэрствамі, прывяла да скарачэння колькасці пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Так, у Камітэт за 9 месяцаў 2016 года паступілі 1063 звароты грамадзян і юрыдычных асоб (у тым ліку ў пісьмовай форме – 629, вуснай – 434), ці на 270 менш, чым за аналагічны перыяд 2015 года.

Больш таго, параўнаўчы колькасны аналіз па гадах паказвае, што прасочваецца станоўчая тэндэнцыя да зніжэння патоку зваротаў. Калі ў 2010 годзе былі 2922 звароты ў Камітэт, то ўжо па выніках 2015 года аб’ём пошты зменшыўся на 43 працэнты адносна ўказанага перыяду. Пазітыўным момантам з’яўляецца і тое, што ўсе рэгіёны вобласці спрацавалі роўна і стабільна. Нідзе не дапушчана яўных грубых правалаў, рэзкага росту колькасці зваротаў.

Даныя паказчыкі сведчаць, што органам улады на месцах у дастаткова няпростых умовах гаспадарання ўдалося не дапусціць істотнага росту колькасці зваротаў. У многім гэта вынік мэтанакіраванай дзейнасці дзяржаўных органаў усіх узроўняў па ўдасканаленні работы са зваротамі, а таксама роду дадатковых сістэмных мер, прынятых кіраўніцтвам дзяржавы.

Большая частка скаргаў звязана з наяўнымі эканамічнымі цяжкасцямі, якія не дазваляюць у неабходных маштабах вырашаць пытанні ў адчувальных сферах жыццядзейнасці насельніцтва.

У сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, што склалася, выклікае асаблівую трывогу тэндэнцыя росту зваротаў па пытаннях працы і сацыяльнай абароны насельніцтва. Цэнтральнае месца ў пісьмах займае праблема своечасовасці выплаты заработнай платы. Надзённая гэтая праблема і для сельскіх жыхарооў. Работнікі сельгаспрадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў з абурэннем паведамляюць, што для асобных кіраўнікоў стала нормай затрымліваць заработную плату на тры месяцы і больш. У некаторых выпадках яе выплачваюць часткова і выключна ў натуральнай форме. Пры гэтым патрабуюць напісаць заяву, што робіцца гэта добраахвотна. У выніку грамадзяне скардзяцца на адсутнасць магчымасці пагашаць доўг па крэдытах, своечасова аплачваюць камунальныя паслугі, вучобу дзяцей.

За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і невыкананні тэрмінаў выплаты заработнай платы за 9 месяцаў 2016 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 22 службовыя асобы на агульную суму 2226 руб., да дысцыплінарнай – 27.

Аналіз зваротаў, якія паступаюць у Камітэт, сведчыць, што асобныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі не прымаюць у поўным аб’ёме мер па вырашэнні праблем людзей, і гэта выклікае ў іх абурэнне.

Так, з кастрычніка 2015 года ў Камітэце знаходзіўся на кантролі ход разгляду зваротаў жыхара в. Петрышкі Мінскага раёна па пытанні газіфікацыі жылога дома, які ён узводзіць. Гэтаму грамадзяніну працяглы час не прадастаўляліся неабходныя дакументы для газіфікацыі новабудоўлі пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

Камітэт па выніках разгляду зваротаў аштрафаваў службовых асоб КУП «УКБ Мінскага раёна», РУП «Мінгаз» і Петрышаўскага сельвыканкама. Таксама былі ўнесены адпаведныя прапановы Мінскаму аблвыканкаму аб унясенні змяненняў і рэкамендацый аб парадку газіфікацыі прыродным газам жыллёвага фонду грамадзян для ўрэгулявання праблемных пытанняў газіфікацыі на месцах.

У выніку паднятая праблема заяўнікам была вырашана і грамадзянін у ліпені 2016 года накіраваў падзячнае пісьмо кіраўніцтву Камітэта за аказанне садзейнічання ва ўхіленні ўсіх перашкод.

Набалелай з’яўляецца праблема будаўніцтва камунікацый у раёнах індывідуальнай жылой забудовы. Грамадзяне, якія пабудавалі свае дамы ў прадугледжаны заканадаўствам трохгадовы тэрмін, не могуць забяспечыць захаванасць маёмасці з-за адсутнасці электрычнасці. Ёсць выпадкі, калі людзі гатовы за свой кошт будаваць камунікацыі, але дзяржаўныя органы не заўсёды аказваюць ім аператыўнае садзейнічанне. Такі вывад заснаваны на тым, што не заўсёды на месцах валодаюць інфармацыяй аб патрэбах грамадзян, і жыхары вымушаны напрамую звяртацца ў Камітэт.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян КДКМінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *