Юныя грацыі

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

8-29h

Калі вам давядзецца хоць на некалькі кароткіх хвілін зазірнуць у танцавальна-харэаграфічны клас Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, вы трапіце ў палон захаплення маленькімі танцорамі, якія пад кіраўніцтвам па-сапраўднаму ўлюбёнай у сваю справу выкладчыцы Юліі Бохан пазнаюць асновы мастацтва танца. Тут ад занятка да занятка юныя самадзейныя артысты скрупулёзна шліфуюць грацыёзнасць рухаў і іх сугучча з віхурнасцю мелодыі. Свой прыродны дар і атрыманыя на занятках навыкі яны нярэдка дэманструюць на сцэне раённага Цэнтра культуры танцавальнымі нумарамі, аздабляючы выступленні самадзейных артыстаў Стаўбцоўшчыны.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *