У гармоніі з прыродай

На сувязі - рэдакцыя Нумары

У рамках міжнароднага праекта «Пад белымі крыламі», арганізатарамі якога з’яўляюцца Маскоўская абласная дзяржаўная дзіцячая бібліятэка, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска, у чытальнай зале стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа прайшла сустрэча з дзіцячым пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Расіі Алегам Трушыным (літаратурны псеўданім – Дзмітрый Шатроў), лаўрэатам шматлікіх усерасійскіх літаратурных прэмій. Гэта аўтар кніг аб прыродзе, аб узаемаадносінах чалавека з прыродай. Яго творы можна пачытаць у часопісах «Муравейник», «Детская Роман-газета», «Юный натуралист», «Охотничьи просторы», «Качели».

Гасцямі нашай бібліятэкі ў гэты дзень былі таксама Людміла Максімава – прадстаўнік Маскоўскай абласной дзіцячай бібліятэкі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры Расійскай акадэміі турызму, аўтар шэрагу навуковых прац, і дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Зінаіда Камароўская.

Госці падзяліліся творчым натхненнем з бібліятэкарамі, вучнямі тэатральнага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. У гімназіі № 1 Алег Трушын паказаў вучням унікальныя кадры сваіх падарожжаў па бяскрайніх прасторах Расіі, дзе чэрпае матэрыял для напісання сваіх апавяданняў.

Кацярына ШЭКАЛЬ, бібліятэкар Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *