Літаратурна-музычнае свята «Каласавіны»

Навіна дня Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

image_pdfimage_print

1-11-2t

Прысвечанане дню нараджэння класіка беларускай літаратуры, яно адбудзецца 31-шы раз. Арганізатары свята – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

3 лістапада ў сталічным доме-музеі народнага песняра пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Каласавіны», прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа. Будуць ускладзены кветкі да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў Мінску.

4 лістапада свята працягнецца на радзіме песняра.

Удзельнікі літаратурна-музычнага свята – літаратары, музейныя работнікі, краязнаўцы – наведаюць Стаўбцоўскую дзіцячую бібліятэку імя Якуба Коласа.

На мемарыяльнай сядзібе «Альбуць» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай інтэрактыўнай пляцоўкі «На ўлонні прыроды такія прыгоды». Наведвальнікі змогуць адчуць прыгажосць і адкрыць таямніцы прыроды наднямоння.

У святочнай праграме – наведванне мемарыяльных сядзібаў «Акінчыцы» і «Смольня», ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў Мікалаеўшчыне, пасадка дрэў у гонар славутых дзеячаў Бацькаўшчыны ў скверы «Дрэва жыцця» на сядзібе «Смольня». Святочную праграму падрыхтавалі творчыя калектывы Стаўбцоўшчыны.

Калі ласка, на свята!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *