Дзмітрыеўская бацькоўская суббота

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

2-11-2r

Пачатак лістапада і ў праваслаўных, і ў каталікоў – вельмі адметныя дні. 1 лістапада Каталіцкая Царква адзначае дзень Усіх Святых. Гэта адно з дзесяці галоўных святаў, якое мае ранг вялікай урачыстасці. У гэты дзень у касцёлах памінаюцца ўсе святыя, якія праславілі Бога. Следам, 2 лістапада, вернікі каталіцкай канфесіі малітвенна адзначаюць Дзень памінання памерлых з устаноўленымі вякамі традыцыямі.

У праваслаўных першая субота лістапада (у гэтым годзе 5 чысла) пазначана як Дзмітрыеўская бацькоўская. Яна прыходзіцца перад Днём памяці святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Памінанне спачылых у гэты дзень было ўстаноўлена князем Дзмітрыем Данскім пасля цяжкай і кровапралітнай бітвы на Куліковым полі. Пасля вяртання з гэтай бітвы князь наведаў Троіца-Сергіеву Лаўру, дзе было здзейснена памінанне ўсіх загінуўшых воінаў. З цягам часу Руская Праваслаўная Царква ў гэты восеньскі дзень стала памінаць усіх спачылых праваслаўных хрысціян, братоў і сясцёр па веры – у календары гэта Дзмітрыеўская бацькоўская субота. Гэта адзін з тых дзён, калі ўся Царква саборна, шаноўна і з любоўю, малітвенна ўспамінае ўсіх «ад веку спачылых».

У кожнага з нас ёсць абавязак прыйсці ў гэтыя дні ў храм на памінальныя богаслужэнні, падаць запіскі аб спачыне душ бацькоў, родных, блізкіх, калег, сяброў, даць міласціну за іх душы. На спецыяльным падсвечніку са Святым Распяццем ставяцца свечкі з мілітвеннай просьбай блажэннага спачыну для памерлых.

Пасля богаслужэння хрысціяне наведваюць магілы родных, ёсць традыцыя збірацца разам на памінальных трапезах.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *