Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У Беларусі з 1 лістапада ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў цэнах верасня бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычнiка 2016 года нумар 65.

Як адзначылі ў профільным ведамстве, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года ў разліку на месяц складае Br293,32 (гэты нарматыў з 1 жніўня па 31 кастрычніка быў устаноўлены ў памеры Br285,43). Такім чынам, новы МСБ павысіўся на 2,8 працэнта да папярэдняга.

Цяпер сярэднедушавы міні-мальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены таксама на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек – Br317,48; працаздольнага насельніцтва – Br374,62; пенсіянераў – Br294,82; студэнтаў – Br279,36; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br237,31; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br308,39; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br320,63.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *