Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам на мінулым тыдні шлюбаў не зарэгістравана, зроблена шэсць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі двое маленькіх жыхароў раёна – Дамір Салаш і Вера Пракапец.

Зямны шлях закончыўся для 15-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі пажар у доме ў Судніках. Агнём пашкоджаны адзін з пакояў і маёмасць у ім. Устаноўлена, што здарэнне выклікана неасцярожным абыходжаннем з агнём пры курэнні. 60-гадовы гаспадар дома пражывае адзін. Па гэтым факце вядзецца праверка.

Міліцыяй зарэгістравана 104 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана сем крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. У Жыгалках нецвярозы грамадзянін выкраў з дома мабільны тэлефон. Злодзей наведаўся і ў дом стаўбчаніна на вуліцы Танкістаў, адкуль вынес 50 рублёў і бутэльку віна. У жыхара Семенчыцаў прапалі кампрэсар і зварачны апарат. У Дзярэчынцах з двара ўгнаны дарожны веласіпед. У Ператоках з тэрыторыі дома, які будуецца, выкрадзены будаўнічыя матэрыялы на суму 980 рублёў. Непадалёку ад будынка фізкультурна-аздараўленчага комплексу хуліган з судзімасцю нанёс траўмы пацярпеламу.

Стаўбцоўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае рыбакам-аматарам пра абавязак (п. 98 Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства) падтрымліваць у належным санітарным стане рыбалоўныя ўгоддзі, не пакідаць смецце на берагах або на лёдзе, не дапускаць пашкоджання ўказальнікаў, шчытоў у водаахоўных зонах і на прыбярэжных палосах. Да вінаватых прымяняецца адміністрацыйная адказнасць згодна з арт. 15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Суд асудзіў да аднаго месяца арышту 54-гадовага жыхара Налібакаў, які ўчыніў крадзеж з жылога дома. 33-гадовы жыхар Слабады спрабаваў вынесці з магазіна «Еўраопт» спіртное без аплаты, за што прыгавораны да 160 гадзін грамадскіх работ. Акрамя таго, да яго прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад алкагольнай залежнасці. 57-гадоваму грабежніку з Шахноўшчыны, які на прыпынку грамадскага транспарту выхапіў у састарэлай жанчыны грошы і пакет з прадуктамі, вынесена пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ тэрмінам на адзін год з вылічэннем 10 працэнтаў заробку.

ДАІ выявіла 193 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – пяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў і двое нецвярозых вадзіцеляў (усе яны – жанчыны-аўтааматары, жыхаркі Стоўбцаў), 38 недысцыплінаваных пешаходаў і веласіпедыстаў. Здарылася дзевяць дарожных аварый, у чатырох з іх – чацвёра пацярпелых.

«Хуткая» выязджала да хворых 222 разы, у прыватнасці, чатыры выклікі былі да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *