Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ПРАЦУЮЦЬ З ПРЫБЫТКАМ

Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства, якое апошнім часам змяніла статус – стала філіялам УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў «ААТ «Мінскаблхлебапрадукт», працуе рэнтабельна – сродкі зарабляе на паслугах па захоўванні шроту, камбікармоў і т. п. Для гэтага вытворцы прапануюць сучасныя ёмістасці з аўтаматызаванай сістэмай кіравання.

На даны момант прадпрыемствам ажыццяўляецца захоўванне 21,5 тысячы тон збожжа згодна з дзяржзаказам. Калектыў прадпрыемства невялікі – пасля аптымізацыі працуюць 27 чалавек. Вялікая ўвага надаецца стварэнню належных умоў працы, а таксама добраўпарадкаванню сваёй і прылеглай тэрыторый. Для работнікаў прадпрыемства і для жыхароў горада працуе ведамасны магазін «Уладар». У сваіх работнікаў ёсць магчымасць атаварвацца ў лік заработнай платы.

 

КАМАНДЗІРОЎКА Ў ІНДУСТРЫЯЛЬНЫ ПАРК

На працягу жніўня – верасня бягучага года дарожнікам ДРБУ № 135 давялося папрацаваць на адным з буйных аб’ектаў нашай рэспублікі – Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку.

Стаўбцоўскія дарожнікі, якія сёлета асвоілі на сваіх плошчах новы від дзейнасці – выпуск дарожных знакаў, устанавілі ў парку больш за 200 дарожных знакаў, у тым ліку і знакі індывідуальнага праектавання. Зарабілі 250 тысяч дэнамінаваных рублёў. Ушчыльненнем асфальтабетоннага пакрыцця займаўся машыніст катка Сяргей Віцько. На такім адказным аб’екце ён добра зарэкамендаваў сябе і быў адзначаны сярод лепшых спецыялістаў.

У бліжэйшы час дарожнікі плануюць папрацаваць і на яшчэ адным аб’екце за межамі свайго раёна – на добраўпарадкаванні пешаходнай дарожкі ў пасёлку Атоліна Мінскага раёна.

 

ПЕРШЫ СНЕГ

З чатырох раніцы пачалі сваю работу камунальнікі 2 лістапада, калі выпаў першы снег. Вялася ачыстка і пасыпка пешаходных дарожак і праезджай часткі гарадскіх вуліц. Былі задзейнічаны чатыры адзінкі тэхнікі.

– Да зімовага перыяду ў нас падрыхтавана 11 адзінак тэхнікі са спецыялізаваным навясным абсталяваннем. Са з’яўленнем неабходнасці будзе наладжана кругласутачная ўборка горада ад снегу, – гаворыць начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Валерый Бохан.

Прадпрыемствам нарыхтавана 1500 тон пясчана-саляной сумесі (75 працэнтаў ад планавага задання). Што датычыць уборкі ад снегу вуліц аграгарадкоў, то на дапамогу камунальнікам, згодна з распараджэннем райвыканкама, будзе накіроўвацца тэхніка сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Пр

 

ПАЦЯРПЕЛІ ДВОЕ ВЕЛАСІПЕДЫСТАЎ І ШКОЛЬНІЦА-ПАСАЖЫР

Мінулая субота, 29 кастрычніка, адзначылася ў Стоўбцах двума аўтамабільнымі наездамі, у якіх пацярпелі людзі.

Як паведаміў старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Андрэй Пальчэўскі, прыкладна ў 19.30 ДТЗ было зарэгістравана на пешаходным пераходзе па вуліцы Ленінскай, побач з раённым Цэнтрам культуры. Наезд на пешахода быў учынены аўтамабілем «Додж-караван» пад кіраваннем жыхара Стоўбцаў, ад шпіталізацыі пацярпелы адмовіўся. Праз некалькі гадзін яшчэ адно здарэнне адбылося на вуліцы Мінскай: ад наезду аўтамабілем «Шкода-актавія» атрымала траўмы 53-гадовая жанчына, якая рухалася на веласіпедзе. Раней, 25 кастрычніка, быў траўміраваны ў вячэрні час велікагрузным аўтамабілем «Сканія» на 117-м км аўтадарогі Парачаны – Навагрудак – Нясвіж яшчэ адзін веласіпедыст, жыхар Вялікага Двара 1960 года нараджэння.

Нягледзячы на тое, што цяпер на дарогах раёна працягваецца прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы», 30 кастрычніка пацярпела адзінаццацікласніца сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы, якая ехала ў якасці пасажыра. Дзяўчына аказалася на бальнічным ложку пасля таго як аўтамабіль, у якім яна знаходзілася, не прапусціла пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную вадзіцель аўтамабіля «Нісан», жыхарка г. Мінска. Гэтае здарэнне адбылося днём у раёне вуліцы Камуністычнай.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям аб неабходнасці быць уважлівымі на дарозе, выконваць правілы дарожнага руху і, з улікам асенне-зімовых умоў надвор’я, выбіраць бяспечную хуткасць руху, «пераабуць» сваё аўто. Пешаходы і веласіпедысты ў цёмны час сутак павінны паклапаціцца аб уласнай бяспецы – абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі, выкарыстоўваць святлоадбівальныя камізэлькі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *